Беларусь нарошчвае прысутнасць на рынках краін Афрыкі і Лацінскай Амерыкі і актыўна развівае «нефінансавыя інструменты» разліку з контрагентамі, заявіў у эфіры «Беларусь 1» першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун.
— Гэтыя рынкі велізарныя. На тым жа афрыканскім рынку ёсць апорныя пункты — Егіпет, Нігерыя, Экватарыяльная Гвінея, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Тут аб’ём рынку больш за 100 млрд даляраў, — сказаў Андрэй Картун.
Намеснік міністра падкрэсліў, што ў разліках з контрагентамі выкарыстоўваюцца ў тым ліку і «нефінансавыя інструменты». Такія, напрыклад, як бартар.
— Часцяком афрыканскія контрагенты кажуць, што праз жорсткае валютнае заканадаўства не могуць заплаціць, а могуць памяняць трактары на апельсіны, якія нам патрэбныя, — ужо ёсць удалыя кейсы такога абмену, — прывёў прыклад Андрэй Картун.
Чытайце таксама