Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  2. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  5. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  8. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  9. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  10. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  11. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  12. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  13. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  14. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  15. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  16. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
Читать по-русски


Дзяржава нацыяналізавала электрападстанцыю «Рэчыца», якая належала прыватнай кампаніі з брытанскім капіталам «Солар Лэнд». Гэта вынікае з інфармацыі на сайце Вярхоўнага суда. Да гэтага з фірмы спрабавалі спагнаць больш за 15 млн рублёў, якія дзяржава заплаціла ёй за электраэнергію, а потым вырашыла, што гэтыя пастаўкі былі з парушэннямі.

Фото: pixabay.com
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

15 студзеня ў Эканамічным судзе Магілёўскай вобласці разгледзелі справу супраць прыватнай кампаніі «Солар Лэнд» — замоўцы фотаэлектрастанцыі ў Чэрыкаўскім раёне. Пазоў падало Міністэрства энергетыкі, ён датычыў прызнання права ўласнасці.

На сайце Вярхоўнага суда з’явілася рашэнне па гэтым паседжанні. Так, суд вырашыў прызнаць за дзяржавай права ўласнасці на капітальныя будынкі, якія раней належалі прыватнай фірме. У яе таксама адабралі лініі электраперадачы і апоры высакавольтных ліній электраперадачы. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з даўгамі.

З 2022 года гэтая прыватная сонечная электрастанцыя прадавала дзяржаве электраэнергію. Паводле закона электрычнасць, вырабленая за кошт аднаўляльных крыніц энергіі, аплачвалася фірме-вытворцы па павышаным тарыфе. Так, кампанія атрымала ад дзяржавы за свае паслугі амаль 15,8 млн рублёў. Але пасля таго як заканадаўства змянілі і скасавалі павышаныя тарыфы для такой электрычнасці, улады запатрабавалі ад прыватніка вярнуць гэтыя грошы. З гэтага пачаліся доўгія судовыя разборкі, якія сталі адной з прычын банкруцтва фірмы.

Падчас разбіральніцтва ў Эканамічным судзе Магілёўскай вобласці 15 студзеня прызналі несапраўднай дзяржрэгістрацыю і права ўласнасці «Солар Лэнд» на капітальны будынак, які з’яўляецца падстанцыяй «Рэчыца», дзе вырабляецца электраэнергія.

Акрамя адабранай у прыватніка нерухомасці суд пастанавіў спагнаць з яго таксама крыху больш за 413,6 тысячы рублёў дзяржпошліны. Рашэнне суда яшчэ можа быць абскарджанае.

Нагадаем, кампанія «Солар Лэнд» падавала на банкруцтва, аднак Эканамічны суд Мінска ў траўні вярнуў заяву. Гэтая кампанія раней трапіла пад контрсанкцыі Мінска, уладальнікам фірмаў з чорнага спісу забаранілі распараджацца акцыямі.

Пазней стала вядома, што грамадзянін Вялікабрытаніі Кіябод Тутанян Машад, які інвеставаў у «Солар Лэнд», патрабуе ад уладаў Беларусі кампенсаваць яму сотні мільёнаў даляраў. Ён падаў адпаведнае апавяшчэнне пра спрэчку 26 ліпеня 2023 года.

Пазней «Солар Лэнд» закідалі іншымі судовымі пазовамі.

Што вядома пра кампанію «Солар Лэнд»

Паводле звестак сэрвісу «Картатэка», кампанія «Солар Лэнд» была зарэгістраваная ў 2015 годзе для будаўніцтва і эксплуатацыі будучай фотаэлектрычнай станцыі. 100% долі ў ёй належыць брытанскай фірме Сameliaside. Яе, у сваю чаргу, стварылі як праект у зялёнай энергетыцы Беларусі брытанскія інвестыцыйныя кампаніі United Green Group і Altоstarta.

Інвестыцыйная дамова з беларускімі ўладамі на ўзвядзенне найбуйнейшай у краіне ФЭС у Чэрыкаўскім раёне (яе акрэсленая магутнасць — 109 МВт) была падпісаная ў 2014 годзе. Будаўніцтва пачалося ў 2018 годзе. У ім узялі ўдзел беларускі і нямецкі падрадчыкі, а абсталяванне было з Кітая. У строй станцыю ўвялі ў верасні 2021 года, а першым месяцам камерцыйнай эксплуатацыі стаў люты мінулага года. Агульная сума інвестыцыйных выдаткаў на праект ацэньвалася ў 170 млн даляраў.

Чытайце таксама