Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  2. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  5. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  6. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  7. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  8. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  9. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  14. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  15. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
Читать по-русски


У 2024 годзе ў Беларусі плануецца амністыя, да якой трэба падысці «нетрадыцыйна», паведаміў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з сілавікамі 11 студзеня. Ён жа анансаваў «пералапачванне» Крымінальнага кодэкса.

Перед совещанием у Александра Лукашенко, Минск, Дворец Независимости, 11 января 2024 года. Фото: "Пул Первого"
Перад нарадай у Аляксандра Лукашэнкі, Мінск, Палац Незалежнасці, 11 студзеня 2024 года. Фота: «Пул Первого»

«Сёлета мы адзначым 80-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І калі мы прымем станоўчае рашэнне, то з улікам выключнасці даты амністыя мусіць мець адрозненні. Трэба будзе ўважлівей паглядзець на жанчын і дзяцей, на жанчын з дзецьмі, іншыя катэгорыі асуджаных. Трэба падысці да пытання амністыі нетрадыцыйна», — сказаў Лукашэнка.

Ён паведаміў, што на яго ўказанне адміністрацыя прааналізавала шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса і іх прымяненне: «Узнікаюць пытанні ў сувязі з гэтым, паглядзець на працэс, каго мы затрымліваем? Каго асуджаем? Ці адпавядаюць прызначаныя меры пакарання цяжкасці злачынстваў і той небяспецы, якую ўяўляюць гэтыя людзі для грамадства?»

«Нам патрэбная будзе вельмі вялікая праца. Трэба пералапачваць Крымінальны, можа, нават і іншыя кодэксы. Тым больш сітуацыя ў краіне характарызуецца нармальна ў плане правапарушэнняў», — дадаў Лукашэнка.