Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  4. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  5. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  6. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  7. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  8. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  9. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  10. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  11. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  12. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  13. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


Аляксандр Чарвякоў 20 лістапада страціў пасаду міністра эканомікі. Яго новая пазіцыя — пасол нашай краіны ў Кітаі. «Люстэрка» ўспамінае, чым запомніўся Чарвякоў на папярэдняй пасадзе. Сярод іншага гэта павышаны аптымізм у аповедах пра сітуацыю ў эканоміцы (часам на мяжы фолу) і завочная спрэчка з Лукашэнкам пра рэлакаваных айцішнікаў. І яшчэ невялікі спойлер: пачынаў працоўную дзейнасць Аляксандр Чарвякоў з саўгаса ў Аршанскім раёне і крытыкаваў чыноўнікаў за фармальнае завышэнне паказчыкаў у эканоміцы, што «дае падставу крытыкам за мяжой ставіць пад сумнеў дакладнасць тэмпаў росту ВУП Беларусі і дыскрэдытаваць дасягненні краіны». А пазней, калі стаў міністрам, сам жа часцяком рабіў дакладна гэтак жа — хваліўся колькаснымі паказчыкамі.

Министр экономики Александр Червяков. Фото: сайт Минэкономики
Аляксандр Чарвякоў. Фота: сайт Мінэканомікі

У міністэрскім крэсле пратрымаўся амаль чатыры гады, а пачынаў кар’еру ў саўгасе

Нарадзіўся Аляксандр Чарвякоў у вёсцы Бабінічы Аршанскага раёна. Нагадаем, у гэтым раёне цяпер створаная спецыяльная эканамічная зона «Брэміна-Орша». Пасля заканчэння сельгасакадэміі ў Горках Чарвякоў некалькі гадоў прапрацаваў інжынерам і галоўным інжынер-механікам свінагадоўчага комплексу саўгаса-камбіната «Юбілейны» ў Аршанскім раёне. Пасля гэтага паступіў у аспіранту гэтай акадэміі, а потым выкладаў у гэтай жа навучальнай установе.

У 2010−2017 гадах узначальваў навукова-даследчы эканамічны інстытут пры Мінэканомікі, а ў студзені 2017-га стаў намеснікам міністра эканомікі. У лістападзе 2018-га заняў пазіцыю першага намесніка міністра, а ў студзені 2020-га ўзначаліў гэтае ведамства. Раней гэтым міністэрствам кіраваў Дзмітрый Крутой, якога перавялі на пасаду першага віцэ-прэм'ера (цяпер ён узначальвае беларускую амбасаду ў Расіі).

То-бок Аляксандр Чарвякоў быў міністрам эканомікі амаль 4 гады. Ці шмат гэта? Яго папярэднік Дзмітрый Крутой затрымаўся на гэтай пасадзе крыху больш за 13 месяцаў. Але яго звальненне з гэтай пазіцыі было звязанае з павышэннем.

Для параўнання: цяперашняя міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч займае пасаду з сярэдзіны сакавіка 2017 года, а кіраўнік Мінфіна Юрый Селіверстаў — з чэрвеня 2020 года.

Рэгулярна даваў майстар-класы, як пазітыўна расказваць пра сітуацыю ў эканоміцы і «забываць» праблемы

Аляксандр Чарвякоў запомніўся тым, што рэгулярна расказваў пра станоўчыя моманты ў эканоміцы (часам — умоўна пазітыўных), а на негатыве не завастраў увагі.

Вось адзін з апошніх прыкладаў. Расказваючы 15 лістапада, як эканоміка спрацавала ў студзені-кастрычніку гэтага года, Аляксандр Чарвякоў заявіў, што «сёння аднаўляюцца практычна ўсе сектары без выключэння, мы цалкам кампенсавалі страты на знешніх рынках». Ён таксама пахваліўся поспехамі ў барацьбе з інфляцыяй. «Таму эканоміка развіваецца стабільна, устойліва, і з улікам 10 месяцаў мы захаваем гэты ўзровень», — сказаў чыноўнік.

Пры гэтым ён не стаў акцэнтаваць увагу на праблемных пытаннях у эканоміцы. Так, Аляксандр Чарвякоў не ўдакладніў, што рост эканомікі сёлета звязаны ў тым ліку з эфектам нізкай базы — праз падзенне ВУП у 2022-м.

Міністр таксама не стаў завастраць увагу на праблемах, якія захоўваюцца ў эканоміцы. Да прыкладу, не ўдаецца аднавіць тэмпы будаўніцтва жылля. Ёсць праблема ў гандлі — імпарт тавараў прыкметна перавышае экспарт. Таксама набірае абароты інфляцыя, асабліва на прадукты. Тым часам рэальныя заробкі растуць прыкметна хутчэй, чым прадукцыйнасць працы, што вядзе да назапашвання праблем (сярод іх — напампоўванне эканомікі «лішнімі» грашыма).

Министр экономики Александр Червяков. Фото: телеграм-канал Совета Республики Нацсобрания
Аляксандр Чарвякоў. Фота: тэлеграм-канал Савета Рэспублікі Нацсходу

Завочна паспрачаўся з Лукашэнкам

У лютым гэтага года з Аляксандрам Чарвяковым адбыўся кур’ёзны выпадак. Ён нетыпова для сябе расказаў пра негатыўную дынаміку ў IT-сферы, якая стрымлівае рост эканомікі. Чарвякоў тады заяўляў, што адна з асноўных прычын — рэлакацыя кампаній за мяжу.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка літаральна ў гэтыя ж дні заявіў, што сектар IT-тэхналогій у Беларусі не абрынуўся пасля ад’езду айцішнікаў, а наадварот, «рухаецца наперад».

«Дае нагоду нашым крытыкам за мяжой». Крытыкаваў дырэктыўнае кіраванне і прывязку да колькасных паказчыкаў

Працуючы ў навукова-даследчым эканамічным інстытуце пры Мінэканомікі, Аляксандр Чарвякоў у суаўтарстве выпусціў артыкул у навукова-папулярным часопісе «Беларуская думка» пра сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны.

Сярод іншага ў гэтым артыкуле ставіцца пад сумнеў прывязка да колькасных паказчыкаў у эканоміцы ў шкоду якасным. Аўтары прапануюць рабіць акцэнт на персанальнай адказнасці за дасягненне якаснага росту.

«Рэальна наспелая задача пераходу эканомікі на параметры якаснага

развіцця на ўсіх узроўнях абумоўлівае неабходнасць выкарыстання новых крытэраў і паказчыкаў дзяржаўнага рэгулявання і ацэнкі вытворча-гаспадарчай дзейнасці на месцах. Пры наяўнасці стратных альбо нізкаэфектыўных вытворчасцяў і прадпрыемстваў рост аб’ёмаў вытворчасці цягне магчымасць павелічэння вытворчасці прадукцыі альбо «ў нуль», альбо са стратамі, — гаворыцца ў артыкуле. — Акрамя таго, нават рэнтабельная вытворчасць можа стаць стратнай, калі прадпрыемству з абмежаваным рынкам збыту даць заданне працаваць на павелічэнне аб’ёмаў — «на склад».

Аўтары артыкула адзначалі, што дырэктыўнае задаванне тэмпаў росту нараджае яшчэ адзін варыянт развіцця падзей, калі паказчыкі справаздачнасці адпавядаюць зададзеным, але насамрэч прагрэсу як такога няма.

«Падчас крызісу 2008−2009 гадоў шэраг прадпрыемстваў «абваліўся» па аб’ёмах вытворчасці істотней, чым тыя, хто змагаўся, працаваў і атрымліваў вынік нават у гэты складаны час. Пасля тэмпы росту ў першых (з прычыны эфекту нізкай базы для іх разліку) істотна перавышалі паказчыкі суб’ектаў гаспадарання, якія паказвалі стабільны вынік нават у крызіс», — гаворыцца ў артыкуле.

На думку аўтараў гэтай працы, патрэбная адмова ад колькасных мэтавых паказчыкаў і развіццё персанальнай адказнасці за дасягненне якаснага росту. «Гэта не толькі вырашэнне эканамічнай праблемы «працы на склад», але і палітычнага складніка пытання, калі няўменне працаваць і кіраваць прыкрываецца фразамі пра засілле дзяржаўнага нагляду за навязанымі эканамічна немэтазгоднымі тэмпамі росту, — адзначаецца ў артыкуле. — Больш за тое, фармальны рост вынікаў не толькі цягне за сабой непазбежны рост дыспрапорцый у эканоміцы, але і дае нагоду нашым крытыкам за мяжой ставіць пад сумнеў дакладнасць тэмпаў росту ВУП Беларусі і дыскрэдытаваць дасягненні краіны».

Пры гэтым пазней, ужо міністрам эканомікі, Аляксандр Чарвякоў часцяком акцэнтаваў увагу менавіта на колькасным росце ВУП, а не на якасным.

Спрабаваў свае сілы ў навуцы. Да прыкладу, вывучаў, як правільна раздзяляць гной

На сайце Мінэканомікі гаворыцца, што Аляксандр Чарвякоў — аўтар і суаўтар васьмі манаграфій, навучальных і даведкавых дапаможнікаў. Як сцвярджаецца, ён апублікаваў больш за 120 навуковых працаў, з’яўляецца аўтарам пяці вынаходак.

Як паведамляецца на сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, адна з вынаходак Аляксандра Чарвякова (прозвішча, імя аўтара цалкам супадаюць у ініцыяламі экс-міністра эканомікі) — прыстасаванне для раздзялення гною на цвёрдую і вадкую фракцыі (яно распрацаванае ў суаўтарстве).

Дачка Чарвякова засвяцілася з навуковай працай у часопісе ад інстытута, у якім ён працаваў

У 2017-м дачка Аляксандра Чарвякова — Яўгенія — засвяцілася як спашукальніца аддзела планавання і рэгулявання развіцця сельскай і лясной гаспадарак навукова-даследчага эканамічнага інстытута пры Мінэканомікі. Зрэшты, згадка пра гэта адзіная, таму за мінулы час яна магла памяняць сферу дзейнасці ці змяніць прозвішча.

Чытайце таксама