Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  2. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  5. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  6. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  7. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  8. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  9. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  14. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  15. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
Читать по-русски


Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская 13 верасня выступіла з прамовай у Еўрапарламенце. Яна заявіла, што Крэмль з дапамогай Лукашэнкі вядзе «ціхую вайну» супраць Беларусі, каб ператварыць яе ў расійскую калонію, аднак беларусы зрабілі выбар на карысць Еўропы і гатовыя яго адстойваць. Палітык заклікала падтрымаць дэмакратычную Беларусь і дапамагчы прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці.

Светлана Тихановская на выступлении в Европарламенте 13 сентября 2023 года. Фото: Офис Светланы Тихановской
Святлана Ціханоўская на выступе ў Еўрапарламенце 13 верасня 2023 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

— У адрозненне ад вайны ва Украіне, нашая вайна — ціхая. Але мэта Крамля ў ёй абсалютна такая ж: ператварыць суверэнную краіну — Беларусь — у чарговую паднявольную калонію Расіі, — сказала ў сваім выступе Святлана Ціханоўская, адзначыўшы, што дасягнуць гэтай мэты Пуціну дапамагае Лукашэнка.

Аднак у гэтай «ціхай вайне», дадала яна, паказала сябе мноства «ціхіх герояў» — «рэйкавыя партызаны», якія спрабавалі спыніць вайсковыя эшалоны на дарозе ва Украіну, праваабаронцы, сумленныя педагогі, чыноўнікі і бізнесоўцы, добраахвотнікі, якія ваююць ва Украіне.

— Нядаўна мая сямігадовая дачка папрасіла даць ёй трохі грошай. Я спытала: «На што?» Ведаеце, што яна адказала? «Хачу купіць танк, каб вызваліць тату». Кожны тыдзень яна дасылае тату паштоўкі, але ніколі не атрымлівае адказу. Для мяне яна — мой маленькі герой. Яе тату, майго мужа Сяргея, асудзілі на 19 гадоў. Ужо паўгода ад яго няма ні слова. І ён — мой вялікі герой. Самы вялікі ў маім жыцці, — расказала Ціханоўская.

Палітык заявіла, што беларусы бачаць сваю будучыню ў Еўропе і даказалі свой еўрапейскі выбар у 2020 годзе.

— Еўрапейскі саюз — ад Лісабона да Мінска — гэта кашмар для Пуціна. Але для нас гэта рэальнасць, у якой мы імкнёмся жыць, — сказала яна.

Яна папрасіла Еўрапарламент падтрымаць рэзалюцыю дэмакратычных сіл з прызнаннем еўрапейскіх памкненняў беларусаў і вывесці адносіны паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўрапарламентам на новы ўзровень.

Акрамя таго, Ціханоўская заклікала не аслабляць ціск на беларускія ўлады і дапамагчы прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці.