Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  2. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  3. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  4. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  5. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  6. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  7. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  9. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  10. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  11. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  13. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  14. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
Читать по-русски


У МЗС Беларусі пракаментавалі ўказ Аляксандра Лукашэнкі, які набывае моц з паўночы 7 верасня і якім уводзіцца забарона на абмен і выдачу пашпартоў беларусам за мяжой, — гэта можна будзе зрабіць толькі на тэрыторыі Беларусі.

Міністэрства замежных справаў Беларусі. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Беларускія замежныя ўстановы больш не ўпаўнаважаныя займацца пытаннямі выдачы/абмену/падаўжэння ўсіх відаў пашпартоў і ідэнтыфікацыйных карт. Названыя дзеянні можна ажыццявіць на тэрыторыі Беларусі», — гаворыцца ў ім.

Цяпер грамадзяне, якія аформілі пастаяннае пражыванне за межамі краіны і знаходзяцца на пастаянным консульскім уліку, змогуць звяртацца наконт абмену пашпартоў у галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС альбо ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы апошняй рэгістрацыі ў Беларусі (па месцы апошняга жыхарства бацькоў — для асобаў, якія не пражывалі ў Беларусі).

Апастыль таксама будзе прастаўляцца ў адным з кампетэнтных органаў у Беларусі (МЗС, Мінадукацыі, Мінюст і галоўныя ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама і аблвыканкамаў — у залежнасці ад тыпу дакумента). Падача дакументаў для прастаўлення апастылю магчымая толькі асабіста ўладальнікам дакумента альбо іншай асобай пры прад’яўленні даверанасці, аформленай у Беларусі.

Асабістая падача дакументаў у зацікаўлены орган таксама прадугледжаная і па шэрагу іншых адміністрацыйных працэдур, пералічаных ва ўказе (для атрымання даведак ЗАГС, паўторных пасведчанняў пра рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану (акрамя смерці) і гэтак далей).

У МЗС адказалі, што звароты, пададзеныя беларусамі да ўступлення ўказа ў сілу, будуць разглядацца ў ранейшым парадку.

У ведамстве таксама расказалі, якія функцыі застануцца за пасольствамі і консульствамі: яны будуць па-ранейшаму займацца пытаннямі грамадзянства, консульскага ўліку, рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, афармленнем пастаяннага пражывання за межамі Беларусі, выдаваць пасведчанні на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь, сведчыць завяшчанні, згоды, адмовы, сведчыць дакладнасць копій і сапраўднасць подпісу на дакументах.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты беларусам, якія пастаянна пражываюць за мяжой. Таксама ўказ усталяваў новы парадак выдачы дакументаў і ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў у замежных установах Беларусі. Цяпер, у прыватнасці, аформіць угоды з маёмасцю і выканаць некаторыя адміністрацыйныя працэдуры можна будзе пры асабістым звароце або на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі.