Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  3. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  8. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  9. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  10. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У Беларусі застанецца столькі вагнераўцаў, колькі трэба. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з журналістамі, паведамляе яго прэс-служба.

Наемники ЧВК Вагнера на тренировке с белорусскими военнослужащими 30 июля 2023 года. Фото: Минобороны Беларуси
Найміты ПВК Вагнера на трэніроўцы з беларускімі вайскоўцамі 30 ліпеня 2023 года. Фота: Мінабароны Беларусі

«„Вагнер“ жыў, „Вагнер“ жыве і „Вагнер“ будзе жыць у Беларусі, як бы камусьці гэтага ні не хацелася. Мы яшчэ з Прыгожыным выбудавалі сістэму, як будзе ў нас размяшчацца ПВК Вагнера. І гэтыя здымачкі з космасу, што мы нешта дэмантуем… Чаму мы лішнія палаткі прыбіраем — столькі не трэба. Тут застаецца ядро, хтосьці з’ехаў у адпачынак, хтосьці наогул вырашыў жыць убаку, але тэлефоны, адрасы, паролі, яўкі ў гэтым ядры вядомыя. Цягам некалькіх дзён усе будуць тут, да 10 тысяч чалавек. Цяпер няма неабходнасці іх тут трымаць. Таму нікуды яны не бягуць. Столькі, колькі нам трэба і гэтаму падраздзяленню, яны будуць у нас жыць і працаваць», — адзначыў Лукашэнка.

«І, дарэчы, яны нам за ўсё плацяць: і за палатку, і за ваду. І потым. Жывуць яны ў палатках, мы ім яшчэ казарму рамантуем. Гэта было маё патрабаванне. Яны ў палатках не збіраліся жыць. Яны заўсёды жылі ў зямлянках. Я кажу: „Калі ласка, хлопцы. Мы вам дапаможам выкапаць, калі вы хочаце. Але навошта? Можна цывілізавана жыць“. І яны пагадзіліся. Беларусь жа не Афрыка і не Украіна, дзе яны былі на фронце», — дадаў палітык.

Лукашэнка таксама адказаў на пытанне, ці не баяцца ўлады трымаць у краіне такіх падрыхтаваных у ваенным плане байцоў. «А навошта нам іншыя? Я не сяджу на парахавой бочцы. Шчыра вам кажу: няма такога настрою ні ў кога», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго словаў, і беларускія вайскоўцы з задавальненнем пераймаюць досвед у вагнераўцаў, асабліва ўнутраныя войскі і спецыяльныя падраздзяленні. «Адрынання няма, вось што мяне здзівіла. Нашы вайскоўцы губу не раскаталі. Усякае можа быць, таму ўбіраюць усё, — сказаў Лукашэнка. — Я баяўся (чытаў жа вашыя і вашых калегаў пісанні): гэта зэкі, гэта такія, гэта сякія. Слухайце, праз дарогу бабулю перавядуць, у краме рэшты не бяруць. Дзіўныя людзі. Жалезная дысцыпліна. Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць. Мы ж іх трымаем не дзеля задавальнення тут, а дзеля карысці. І сістэму ж выбудавалі так, каб усё было пад кантролем».

Нагадаем, раней «Радыё Свабода» апублікавала спадарожнікавыя здымкі ад 1 і 23 жніўня — на іх відаць, што ў паўночнай, заходняй і цэнтральнай частках лагера вагнераўцаў у Беларусі прыбралі 101 намёт з 273.

Кіраўнік інфармацыйна-аналітычнай установы «Круглы стол дэмакратычных сіл» Юрый Васкрасенскі заявіў, што ўсе дамоўленасці адносна навучання беларускіх вайскоўцаў наймітамі ПВК Вагнера застаюцца ў сіле.

«Паводле папярэдніх звестак, усе байцы знаходзяцца ў месцах іх дыслакацыі. Дамоўленасць ёсць, акрамя таго, перасоўванне апошнім часам, якое прынялі за згортванне лагера, — толькі тактычная перадыслакацыя з мэтай заняцця больш выгадных пазіцый. То-бок разбор намётавага лагера, які сапраўды мае месца быць, звязаны выключна з жаданнем быць па-за сродкамі аб’ектыўнага кантролю патэнцыйнага праціўніка», — сказаў ён.