Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  2. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  3. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  4. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  5. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  6. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  7. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  8. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  9. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  12. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  13. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


Польшча можа пры неабходнасці спыніць і грузавыя чыгуначныя зносіны з Беларуссю, каб Кітай паслаў Лукашэнку «адпаведны сігнал». Пра гэта расказаў у каментары Польскаму агенцтву прэсы намеснік міністра ўнутраных справаў краіны Мацей Вонсік.

Железная дорога, Беларусь. Фото: TUT.BY
Чыгунка, Беларусь. Фота: TUT.BY

— Мы разумеем, што большая частка гандлю, у тым ліку польскага, ідзе праз іх (грузавыя чыгуначныя пераходы. — Заўв. рэд.). Кітайскі гандаль таксама ідзе. Думаю, што Кітай мусіць паслаць Лукашэнку адпаведны сігнал, каб не рабіў дзеянняў, ад якіх яны пацярпяць, — сказаў Вонсік.

Спікер нагадаў, што ў Беларусі, паводле звестак польскага боку, знаходзіцца да 5 тысяч байцоў ПВК Вагнера. На думку Вонсіка, наймітаў могуць выкарыстоўваць для гібрыдных дзеянняў і правакацый на мяжы, а таксама для ўзмацнення міграцыйнага ціску.

Ён дадаў, што на ўзмацненне мяжы скіруюць яшчэ 2 тысячы польскіх салдат, а не тысячу, як заяўлялася раней. Падмацаванне скіруюць на ўзмацненне памежнай варты ў Падляшскім і Люблінскім ваяводствах цягам найбліжэйшых двух тыдняў.

Адзначым, што пасажырскія чыгуначныя зносіны з Беларуссю Польшча спыніла ў 2020 годзе на фоне пандэміі каранавіруса. З таго часу яно так і не аднавілася. Захоўваюцца толькі грузавыя зносіны.