Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  2. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  5. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  6. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  7. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  8. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  9. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  10. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  11. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  12. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  13. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  14. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  15. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
Читать по-русски


Напярэдадні новага навучальнага года ВНУ Беларусі павышаюць кошт навучання. Новыя цэны ўжо апублікавалі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, Акадэміі кіравання.

БГУИР. Фото: bsuir.by
БДУІР. Фота: bsuir.by

Так, у БДУІР з 1 верасня навучанне па дзённай форме для першага курса на факультэтах камп’ютарных сістэм і сетак, інфармацыйных тэхналогій і кіравання, інжынерна-эканамічным факультэце будзе каштаваць 4590 рублёў. На факультэтах камп’ютарнага праектавання, інфармацыйнай бяспекі, радыётэхнікі і электронікі — 4140 рублёў.

Летась кошт складаў 4290 і 3870 рублёў адпаведна. То-бок цэны павысіліся на 7%.

«Карэктаванне кошту звязанае з павелічэннем выдаткаў на камунальныя паслугі, ростам цэн на энерганосьбіты, ростам выдаткаў на ўтрыманне будынкаў і збудаванняў, падтрыманнем узроўню заробкаў прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта», — патлумачылі ў прэс-службе БДУІР.

У БДМУ на факультэтах «Лячэбная справа», «Педыятрыя», «Фармацыя» дзённае навучанне на першым курсе будзе каштаваць 4430 рублёў (летась было 4142, пазалетась — 3766). Танней будзе вучыцца медыка-прафілактычнай справе — 4064 рублі (летась было 3800). Самы дарагі факультэт — стаматалагічны. Там першы курс будзе каштаваць 5182 рублі, у той час як летась было 4844 рублі, пазалетась — 4404.

У МДЛУ кошт навучання на першым і другім курсах дзённай формы складзе ў новым годзе 3948 рублёў. Летась ён быў роўны 3690 рублям.

У Акадэміі кіравання за першы курс вочнікам давядзецца заплаціць 4330 рублёў. Летась кошт складаў 4050 рублёў.

Такім чынам, усе цэны выраслі на 7%. Адпаведна павышаны кошт навучання на старэйшых курсах усіх гэтых універсітэтаў і кошт завочнага навучання.

Названыя цэны могуць быць не канчатковымі: ВНУ могуць іх карэктаваць цягам навучальнага года, нават у чэрвені — так адбылося сёлета, напрыклад, у БДЭУ, БДТУ, БРУ.

Чытайце таксама