Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  5. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  6. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  7. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  8. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  11. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  12. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  13. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
Читать по-русски


Кліенты расійскага «Райфайзен-банка» з 3 ліпеня не змогуць адпраўляць пераводы ў еўра ў Беларусь, а таксама некаторыя іншыя краіны. Пра гэта паведамляецца на сайце фінустановы. Відавочна, гэта адгалоскі рашэння Raiffeisenbank International скараціць карэспандэнцкія адносіны з банкамі краін СНД. Раней прагназавалася, што праз гэта кліенты некаторых беларускіх банкаў могуць сутыкнуцца з новымі цяжкасцямі ў пераводах у далярах і еўра за мяжу. Для кліентаў некаторых нашых банкаў такая рызыка па-ранейшаму захоўваецца.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Змены тлумачаць тым, што банкі-карэспандэнты (калі спрашчаць, то гэта пасярэднікі па пераводах) уводзяць абмежаванні на выходныя плацяжы ў еўра ў банкі, якія знаходзяцца на тэрыторыі 13 краін. Акрамя Беларусі ў гэты спіс таксама ўвайшлі Азербайджан, Арменія, Грузія, Іярданія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан.

Якія канкрэтна банкі-карэспандэнты ўводзяць абмежаванні, не ўдакладняецца. Аднак расійскі «Райфайзен-банк» папярэджвае, што з 3 ліпеня ў банкі пералічаных вышэй краін не будзе адпраўляць пераводы ў еўра.

«Абмежаванне распаўсюджваецца таксама на выходныя пераводы ў еўра на ўласныя рахункі кліентаў, адкрытыя ў іншых банках у адной з пералічаных краін, — адзначаюць у „Райфайзен-банку“. — Мы рэкамендуем кліентам змяніць валюту выходнага пераводу або выкарыстоўваць іншыя спосабы для ажыццяўлення плацяжу».

Новыя абмежаванні не датычаць пераводаў у еўра паміж кліентамі «Райфайзен-банка» ў Расіі.

Чаму ўзніклі гэтыя абмежаванні

Цяперашнія абмежаванні могуць закрануць беларусаў, якія, да прыкладу, працуюць у Расіі, у іх адкрыты рахунак у «Райфайзен-банку» і яны адпраўляюць еўра ў Беларусь або ў адну з краін, якая трапіла ў чорны спіс.

Раней паведамлялася, што аўстрыйская банкаўская група Raiffeisenbank International (RBI) вырашыла скараціць карэспандэнцкія адносіны з банкамі краін СНД. Гэта прывяло да таго, што найбуйнейшы казахстанскі банк Halyk Bank, у якога адкрыты карэспандэнцкія рахункі ў RBI, увёў «абмежаванні на плацяжы, якія адносяцца да пэўных галінаў». Тое самае зрабілі і іншыя кліенты RBI ў Казахстане.

Для беларусаў па-ранейшаму ёсць рызыка па пераводах у еўра і далярах

На фоне абмежаванняў з боку Raiffeisenbank International па карэспандэнцкіх рахунках прагназавалася, што праз гэтыя змены кліенты некаторых беларускіх банкаў могуць сутыкнуцца з новымі цяжкасцямі што да пераводаў у далярах і еўра за мяжу.

На 21 чэрвеня не ўсе беларускія банкі адмовіліся ад карэспандэнцкіх рахункаў у Raiffeisenbank. Так, праз Raiffeisenbank па-ранейшаму адпраўляе пераводы ў далярах і еўра «БСБ Банк», а «Тэхнабанк» і «БНБ Банк» — у еўра (у траўні была такая ж сітуацыя з гэтымі банкамі).

Атрымліваецца, што, па-першае, прагнозы, што беларусы могуць сутыкнуцца з новымі абмежаваннямі і цяжкасцямі па валютных пераводах, пачынаюць спраўджвацца. Па-другое, некаторыя банкі, у якіх Raiffeisenbank — дагэтуль адзіны банк-карэспандэнт, не паспелі знайсці альтэрнатыву.