Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  2. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  3. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  8. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  9. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  10. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  11. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  12. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  13. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  14. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
Читать по-русски


Міжнародная арганізацыя працы (МАП) 12 чэрвеня прыняла рэзалюцыю, якая заклікае сусветную супольнасць перагледзець адносіны з беларускімі ўладамі. Тыя ў сваю чаргу выказалі абурэнне, убачыўшы ў рашэнні арганізацыі «зашкальвальны цынізм» і западозрыўшы, што ёю нехта кіруе.

111-я сессия Международной конференции труда МОТ. Фото: twitter.com/ilo
111-я сесія Міжнароднай канферэнцыі працы. Фота: twitter.com/ilo

У Жэневе да 16 чэрвеня праходзіць 111-я штогадовая сесія Міжнароднай канферэнцыі працы (МАП). У панядзелак была прынятая рэзалюцыя пра прымяненне ў дачыненні да Беларусі артыкула № 33 статута арганізацыі. На галасаванні дакумент падтрымаў 301 чалавек, супраць былі 54 удзельнікі, 108 прадстаўнікоў устрымаліся.

Артыкул 33 статута МАП фактычна дае канферэнцыі магчымасць уводзіць у дачыненні да Беларусі розныя меры эканамічнага характару і не толькі. Рэзалюцыя таксама заклікае дзяржавы, бізнес і прафсаюзы іншых краін перагледзець адносіны з уладамі Беларусі.

Такое рашэнне было прынятае ў тым ліку праз пераслед незалежных прафсаюзаў і іх лідараў у нашай краіне.

Беларускія ўлады ўжо загадзя пачалі выказваць занепакоенасць і абурэнне з нагоды рашэння арганізацыі. Яшчэ да галасавання старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда назваў справу супраць Беларусі ў МАП «маніпуляцыяй і фальсіфікацыяй».

«Сёння Захад разумее, што прайграе санкцыйную вайну, якую вядзе супраць Беларусі. І каб апраўдаць свае незаконныя дзеянні, уцягнуць у гэтую брудную гульню іншыя краіны, спрабуе выкарыстоўваць пляцоўку Міжнароднай арганізацыі працы», — сцвярджаў ён.

Гэты ж тэзіс Орда паўтарыў і на паседжанні 12 чэрвеня, заявіўшы, што апаненты Беларусі спрабуюць «рукамі МАП» дыскрэдытаваць нашую краіну на міжнароднай арэне.

А ўжо пасля галасавання ён назваў прынятую рэзалюцыю «антыбеларускай»:

«Прынятае рашэнне МАП гаворыць толькі пра адно: арганізацыя перастае быць той арганізацыяй, якая, перш за ўсё, павінная стаяць на абароне інтарэсаў працоўных. На канферэнцыі мы бачым, што цынізм проста зашкальвае», — абурыўся кіраўнік прафсаюзаў.

Паўтарала словы Орды і міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч, якая таксама прысутнічала на паседжанні. Яна ўпэўненая, што такім чынам «Захад спрабуе апраўдаць свае беззаконныя дзеянні па эканамічнай блакадзе Беларусі». На яе думку, апаненты афіцыйнага Мінска, выкарыстоўваючы пляцоўку МАП, «спрабуюць узмацніць палітычны ціск на ўладу, каб пасля запусціць чарговы пакет санкцый».

На «неабгрунтаванасць і несправядлівасць» рэзалюцыі ў дачыненні да Беларусі яна паскардзілася падчас асабістай сустрэчы і генеральнаму дырэктару Міжнароднага бюро працы Жыльберу Ф. Унгба.

Нагадаем, у праекце рэзалюцыі прапаноўвалася рэгулярна абмяркоўваць беларускае пытанне, пакуль не будзе даказана, што ўлады ў Мінску выканалі свае абавязанні ў рамках прынятых канвенцый. Там таксама ёсць «настойлівы заклік» да ўладаў Беларусі тэрмінова прыняць місію МАП па вывучэнні таго, як выконваюцца рэкамендацыі. Эксперты місіі таксама мусяць будуць наведаць прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, якія знаходзяцца ў няволі.