Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  2. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  3. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  4. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  5. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  8. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  9. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  10. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  13. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  14. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
Читать по-русски


Па ўсёй краіне закрываюцца крамы «Еўрашоп», у якіх прадаваліся нехарчовыя тавары па нізкіх цэнах. Многія гандлёвыя аб’екты гэтай сеткі ўжо выключаныя з гандлёвага рэестра. Тэлефоны галаўнога офіса «Еўрашопа» ў Мінску недаступныя. «Люстэрка» расказвае, што вядома пра закрыццё аб’ектаў гэтай гандлёвай сеткі.

Фото: slivki.by
Фота: slivki.by

З 14 да 16 красавіка па ўсёй сетцы «Еўрашоп» ладзілі распродаж тавару, зніжка складала 45%. Пад пастом у Instagram карыстальнікі пісалі пра закрыццё крамаў у розных гарадах. «У Баранавічах закрылася вашая крама або пераехала кудысьці?» — пацікавіўся адзін з пакупнікоў. На гэта яму адказалі, што закрылася. Таксама паведамлялася пра закрыццё крамаў у Маладзечне і Мінску.

Па нумары тэлефона, які пазначаны як кантакт крамы «Еўрашоп» у Гродне, паведамілі, што гандлёвы аб’ект не працуе «з тэхнічных прычын». Ці адкрыецца ён і калі, суразмоўніца не стала ўдакладняць.

У Магілёве таксама закрыліся крамы «Еўрашоп». Па нумары тэлефона, які пазначаны на сайце гандлёвай сеткі як кантакт адной з магілёўскіх крамаў, паведамілі, што гандлёвы аб’ект закрыты, ён не будзе аднаўляць працу. Пра прычыны закрыцця суразмоўца не змог расказаць.

Тэлефоны ў галаўным офісе гандлёвай сеткі ў Мінску недаступныя.

У гандлёвым рэестры значыцца 95 гандлёвых аб’ектаў гандлёвай сеткі «Еўрашоп». Большасць з іх ужо не працуе. Да прыкладу, сёлета з гандлёвага рэестра былі выключаныя крамы ў Салігорску (на вуліцы Казлова), у Мінску (на вуліцах Рафіева, Дуніна-Марцінкевіча, Сярова), у Гомелі (на вуліцы Быхаўскай). Некаторыя крамы закрыліся яшчэ ў 2022 годзе.

Тым часам у Эканамічны суд Мінска сёлета падалі як мінімум тры пазовы да «Еўрашопа», яшчэ два — у 2022-м. Паводле іх кампанію абавязалі выплаціць асноўны доўг іншым фірмам, пеню, працэнты за карыстанне чужымі грашыма, а таксама кампенсаваць выдаткі на аказанне юрыдычнай дапамогі і выплаціць дзяржпошліну за судовыя разбіральніцтвы. Сумы, якія гандлёвая сетка мусіла выплаціць па рашэннях судоў, вар’ююцца ў межах 3−18 тысяч рублёў.

Пры гэтым кампанія «Еўрашоп» спрабавала летась у Эканамічным судзе Мінска аспрэчыць спробы падатковай інспекцыі спагнаць з рытэйлера амаль 213,5 тыс. рублёў даналічанага падатку на прыбытак і крыху больш за 33,5 тыс. рублёў пені. Аднак суд не задаволіў пазоў «Еўрашопа» да падатковай. Пазней рытэйлер звярнуўся з апеляцыяй у Вярхоўны суд, які пакінуў рашэнне ніжэйшага суда без зменаў.