Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  5. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  6. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  7. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  8. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  13. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  14. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
Читать по-русски


Центр новых идей

Пры сённяшняй уладзе беларуская эканоміка наўрад ці будзе расці, а шанцы для рэформаў з’явяцца толькі пасля сыходу Лукашэнкі. Аднак гэтае акно магчымасцяў таксама не будзе вялікім, таму сёння трэба грунтоўна падрыхтавацца да таго, каб паспець у будучыні правесці ўсе рэформы, якія зробяць беларускую эканоміку паспяховай. Гэты матэрыял працягвае цыкл «Чарнавік беларускіх рэформаў». У межах праекта эксперты і практыкі Цэнтра новых ідэй каротка расказваюць, як маглі б выглядаць ключавыя рэформы ў нашай краіне.

Алесь Алехнович. Фото: Центр новых идей Алесь Аляхновіч дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Кіраўнік CASE Belarus Team, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА). Скончыў Лонданскую школу эканомікі і Варшаўскую школу эканомікі — у апошняй цяпер рыхтуе да абароны доктарскую дысертацыю (PhD). Працаваў у EY, McKinsey і Нацыянальным банку Польшчы.

Паводле апошняга прагнозу МВФ, у найбліжэйшыя шэсць гадоў толькі тры краіны ва ўсім свеце будуць развівацца павольней за Беларусь. З улікам унутрыпалітычнага крызісу, эканамічных санкцый, страты ўкраінскага рынку, абвостраных дэмаграфічных праблем і павялічанай залежнасці ад расейскай эканомікі, якая дэградуе, перспектывы эканамічнага росту ў нашай краіне застаюцца аднымі з найгоршых у свеце.

Але стагнацыя пачалася значна раней — у 2010-ых рост беларускай эканомікі запаволіўся амаль да нуля. Яшчэ ў апошнім перад пандэміяй прагнозе ў кастрычніку 2019-га года МВФ чакаў, што сярэднегадавы рост эканомікі Беларусі ў 2020−2024 гг. складзе 0,0%. Гэта быў найгоршы прагноз сярод усіх еўрапейскіх краін.

График изменения ВВП Беларуси. Изображение: Центр новых идей
Графік змены ВУП Беларусі. Выява: Цэнтр новых ідэй

Без радыкальных эканамічных рэформаў Беларусь чакае стагнацыя і далейшае адставанне ад больш развітых краін рэгіёна. Аднак пакуль улада знаходзіцца ў руках рэжыму, чакаць пераменаў не даводзіцца. Толькі дэмакратычныя выбары дадуць магчымасць рэфармаваць палітычную сістэму і вярнуць давер грамадзян да дзяржаўных інстытутаў. А гэта ўжо створыць умовы для эканамічнай трансфармацыі.

Да чаго рыхтавацца

Невядома, у якіх умовах будзе беларуская эканоміка ў перыяд змены ўлады і якім будзе геапалітычны расклад у рэгіёне, у прыватнасці сітуацыя ў Расеі. Тым не менш, варта ўжо рыхтаваць шляхі выхаду з крызісу. Каб разважанні не былі зусім абстрактнымі, я прапаную рыхтавацца да горшага, гэта значыць да вельмі дрэннага стану эканомікі на момант сыходу Лукашэнкі і варожага стаўлення Расеі да дэмакратычных і эканамічных рэформ у Беларусі.

Таму калі ў Беларусі адкрыецца акно магчымасцяў, будзе трэба дзейнічаць хутка. Неабходна будзе паспець правесці крытычную масу рэформ да таго, як у краіне ўзмацніцца антырэфарматарскае лобі — папулісты, прадстаўнікі папярэдняга недэмакратычнага рэжыму, прарасейскія сілы. Напачатку ў рэфарматараў будзе шырокі крэдыт даверу, заручыўшыся якім, яны нарэшце змогуць правесці доўгачаканыя эканамічныя змены.

Яны павінны стаць вынікам інклюзіўнага нацыянальнага дыялогу, які немагчымы без свабодных выбараў. Яны павінны адлюстроўваць каштоўнасці і памкненні грамадства. Апытанні сведчаць, што беларусы разглядаюць прыватны сектар і прадпрымальніцтва як крыніцы эканамічнага росту, а ролю дзяржавы перш за ўсё як дастаўцы грамадскіх паслуг, такіх як ахова здароўя і адукацыя.

Новым уладам будзе важна данесці да грамадства бачанне рэформаў, іх час і паслядоўнасць, карысці і кошты, шанцы і праблемы. Невыкананне гэтага было адной з галоўных памылак шмат каго з рэфарматараў.

Выклік для эканамічнай трансфармацыі заключаецца ў тым, каб пазбегнуць сацыяльных праблем. Узнікне патрэба фінансава падтрымаць людзей, непасрэдна закранутых зменамі. Напрыклад, рэструктурызацыя стратных дзяржаўных прадпрыемстваў прывядзе да скарачэння занятасці. Людзі, якія ў выніку гэтых працэсаў страцяць працу, мусяць пэўны час атрымліваць годны даход з боку дзяржавы і мусяць мець магчымасці для самарэалізацыі ў выглядзе стварэння ўласнага бізнесу ці пошуку іншай працы. Важна, каб людзі разумелі, што ўлады праводзяць рэформы не дзеля ўласнага ўзбагачэння, а дзеля таго, каб беларусам жылося лепш.

Эканамічныя рэформы маюць больш шанцаў на поспех, калі адначасова рэфармаваць і іншыя сферы, сярод іншых сістэму адукацыі і судовую сістэму. Апошняя галіна істотная для абароны асноў рынкавай эканомікі: правоў чалавека, правоў уласнасці і выканання кантрактаў.

Увогуле, беларускі досвед эканамічнай трансфармацыі павінен быць больш гладкім у параўнанні з пачаткам 1990-ых. Беларусь — больш адсталая ў рэформах, але можа вучыцца на памылках іншых краінаў і пераймаць лепшыя практыкі. Адна з найважнейшых задач — рэформа дзяржаўнага сектара. А яго доля ў эканоміцы Беларусі ўдвая меншая, чым тры дзесяцігоддзі таму, што робіць рэформу дзяржаўнага сектара лягчэйшай. Нарэшце, у прыватным сектары, на долю якога прыпадае амаль 50% занятасці ў краіне, дамінуюць адносна здаровыя фірмы, якія маглі б спрыяць рэструктурызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў.

Як аднавіць эканоміку

Па-першае, змена рэжыму на дэмакратычны лад адкрые шлях да хуткага эканамічнага росту. Як толькі Беларусь пачне працэс дэмакратызацыі, санкцыі супраць яе будуць хутка замарожаныя, а потым і цалкам адмененыя, бо знікне прычына парушэння правоў чалавека ў Беларусі і міжнароднага парадку. У краіне ізноў пачне развівацца беларускі прыватны бізнес, вернуцца ранейшыя і прыйдуць новыя замежныя інвестары.

Па-другое, патрэбна правесці інстытуцыйныя рэформы. Іх апісанне апублікаваў у 2021-ым годзе Chatham House. Гэты дакумент прайшоў абмеркаванне сярод больш як 25 беларускіх і замежных эканамістаў. Ён абапіраўся на бачанне інстытуцыйных асноваў беларускай эканомікі, якое было апублікавана яшчэ ў кастрычніку 2020-га года ў адкрытым лісце. Яго падпісалі больш за 60 беларускіх і замежных эканамістаў, вядомых спецыялістаў, якія гатовыя дапамагаць сваімі ведамі дэмакратычна абранай уладзе ў Беларусі. Рэформы ў асобных сферах або галінах эканомікі Беларусі прапісаныя больш падрабязна на сайце Банка ідэяў (напрыклад, рэструктурызацыя і прыватызацыя дзяржпрадпрыемстваў, рынак працы, сямейная палітыка, сацыяльная палітыка, зялёная эканоміка, падатковая палітыка, пенсійная рэформа).

У прыватнасці патрэбна:

  • абмежаваць ролю дзяржавы ў эканоміцы — яна павінна ў першую чаргу стаць гарантам развіцця інстытутаў і сацыяльнай інфраструктуры;
  • стварыць роўныя і спрыяльныя ўмовы вядзення бізнесу для ўсіх прадпрыемстваў незалежна ад формы ўласнасці, памеру і віду дзейнасці;
  • павысіць эфектыўнасць кіравання дзяржпрадпрыемствамі (праз змену стымулаў, раздзяленне функцыяў дзяржавы як уласніка і рэгулятара), правесці іх аўдыт і прыватызацыю большай іх часткі;
  • павысіць эфектыўнасць сістэмы сацыяльнай абароны — замест падтрымкі стратных калгасаў і прамысловых прадпрыемстваў лепш скіраваць рэсурсы на адрасную дапамогу;
  • павысіць эфектыўнасць і празрыстасць рынку працы, абараніць правы працоўных (праз развіццё незалежных прафсаюзаў і адыход ад кантрактнай сістэмы);
  • ачысціць банкаўскі сектар ад дрэнных крэдытаў, перадусім для дзяржпрадпрыемстваў, і развіваць фінансавы рынак;
  • інвеставаць у лічбавую інфраструктуру (e-government) для павышэння празрыстасці сістэмы дзяржкіравання і эканамічных адносін паміж грамадзянамі і дзяржавай;
  • павысіць канкурэнтаздольнасць і інавацыйнасць эканомікі праз развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы, стварэнне экасістэмы развіцця стартапаў і садзейнічанне развіццю венчурных інвестыцый;
  • гарантаваць энергетычную бяспеку Беларусі праз дыверсіфікацыю крыніц пастаўкі энерганосьбітаў, стварэння рынка электрычнай энэргіі і газу, інвестыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энергіі і энергаэфектыўнасць;
  • стымуляваць развіццё зялёнай эканомікі па прыярытэтных напрамках: узнаўляльныя крыніцы энергіі, цыркулярная эканоміка, рэсурсаэфектыўная вытворчасць, экалагічны транспарт, арганічнае земляробства і захаванне біяразнастайнасці.

Па-трэцяе, міжнародная супольнасць будзе гатовая аказаць падтрымку дзеля аднаўлення эканомікі. У 2021-ым Еўракамісія ў кансультацыі з эканамічнай камандай Святланы Ціханоўскай прыняла Усёабдымны план эканамічнай падтрымкі для дэмакратычнай Беларусі на суму € 3 млрд (прыкладна 5% ВУП Беларусі) на першыя гады правядзення эканамічных рэформ. План ЕС уключае фінансаванне для прыватнага бізнесу, буйныя інфраструктурныя праекты, развіццё трансгранічных праектаў і іншых ініцыятыў у межах «Усходняга партнёрства», падтрымку ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю і шмат іншага.

Ідуць перамовы аб тым, каб свой «план Маршала» для Беларусі абвесцілі і ЗША. Да праектаў ЕС і ЗША далучыцца таксама МВФ, гатовы падтрымаць стабілізацыйную праграму, ухваленую новым беларускім урадам. Сусветны банк прафінансуе развіццё прыватнага сектара, інвестыцыі ў інфраструктуру, мадэрнізацыю сістэмаў аховы здароўя і адукацыі. Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прафінансуюць праекты ў энергетыцы, пераход на зялёную эканоміку і паспрыяюць прыходу стратэгічных інвестараў на беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы.

Міжнародная падтрымка спатрэбіцца і пры рэструктурызацыі дзярждоўгу, у тым ліку рэфінансавання (перш за ўсё перад Расеяй) краінамі Захаду пад ніжэйшыя працэнты і на больш працяглыя тэрміны, з адтэрміноўкай пагашэння цела крэдыту ў першыя некалькі гадоў. Дапамога прыдасца і для гарантавання энергетычнай бяспекі эканомікі ў выпадку, калі Расея вырашыць распачаць энергетычны шантаж Беларусі.

Па-чацвёртае, трэба агучыць праграму рэпатрыяцыі беларускага бізнесу і беларусаў з-за мяжы. Праграма павінна заахвоціць беларускую дыяспару інвеставаць у новую Беларусь, вярнуцца ў Беларусь або прасоўваць беларускія нацыянальныя інтарэсы ў краінах пражывання. Прыкладам працы ў гэтым накірунку з’яўляецца створаная ў 2021-ым Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, у якую ўваходзяць неафіліяваныя з рэжымам бізнесы з Польшчы, Літвы, Чэхіі, Германіі і ЗША.

За апошнія гады беларуская дыяспара павялічылася і згуртавалася. Гэта наша дадатковая крыніца чалавечага, фінансавага і палітычнага капіталу. Трэба ўцягваць дыяспару ў развіццё эканомікі і рэфармаванне краіны. Найлепшым спосабам для гэтага будзе імклівы рост эканомікі, забяспечаны вяршэнствам права, паляпшэннем бізнес-клімату, большай адкрытасцю краіны для замежнікаў і інтэграцыяй беларускай эканомікі ў глабальную. Беларусы дыяспары і замежнікі з беларускамі каранямі павінны мець спрошчаную працэдуру атрымання Карты беларуса, якая дазволіць ім лёгка далучыцца да беларускіх справаў.

Варта ўлічваць паспяховы досвед краін, у якіх дыяспара ўнесла значны ўклад падчас нацыябудаўнічых працэсаў і эканамічнай трансфармацыі, напрыклад у Ірландыі ў другой палове ХХ стагоддзя ці ў Ізраілі пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1948-ым годзе.

Па-пятае, пабудова эканомікі, заснаванай на вяршэнстве права, мусіць уключаць пакаранне для тых, хто найбольш спрычыніўся да рэпрэсіяў; мусіць прадугледжваць і забарону на займанне імі дзяржаўных пасад цягам пэўнага перыяду, асуджэнне таталітарных ідэалогій, а таксама кампенсацыю пацярпелым ад рэпрэсій. Пры гэтым працаўнікі дзяржаўных установаў і прадпрыемстваў, якія не рабілі злачынстваў, не будуць абмежаваныя ў правах. Пераадоленне расколу ў грамадстве павінна адбывацца на аснове аднаўлення законнасці і нацыянальнага прымірэння.

У выніку Беларусь павінна стаць адкрытай устойлівай эканомікай з дамінавальнай роляй прыватнага сектара, аснову якога будзе складаць малы і сярэдні бізнес; з празрыстым урадам, які будзе інвеставаць у людзей праз адукацыю, ахову здароўя і іншыя публічныя паслугі, а таксама будзе выраўноўваць шанцы менш забяспечаных грамадзянаў праз сацыяльную палітыку.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.