Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  2. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  5. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  8. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  9. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  10. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  11. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  12. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  13. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  14. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  15. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  16. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Камітэт дзяржкантролю 7 красавіка павеаміў пра крымінальную справу ў дачыненні да «трох заснавальнікаў і фактычных кіраўнікоў кампаніі», якая займаецца распрацоўкай ПЗ і паслугамі ў сферы IT-адукацыі. Паводле звестак выдання devby.io, гаворка ідзе пра камп’ютарную акадэмію «Шаг».

Военнослужащие в белорусской IT-роте. Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Вайскоўцы ў беларускай IT-роце. Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Акадэмія «Шаг» у Беларусі з’явілася ў 2013 годзе. Навучальная ўстанова спецыялізуецца на прафесійнай камп’ютарнай адукацыі і мае філіялы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Бабруйску і Баранавічах.

У акадэміі «Шаг» devby.io пракаментавалі крымінальную справу:

— Да нашай кампаніі сапраўды праявілі цікавасць фінансава-кантрольныя службы. Пры гэтым мы яшчэ ў пачатку 2022 года правялі рэструктурызацыю сістэмы падаткаабкладання, каб адпавядаць заканадаўчым зменам і правапрымяняльнай практыцы. Таму цяперашняя праверка закранае адзін з перыядаў дзейнасці кампаніі ў мінулым.

Гэтая праверка ніяк не закранае ні нашых кліентаў, ні нашых выкладчыкаў, ні наш навучальны працэс у цэлым. Выстаўленая кампаніі шкода цалкам пагашаная. Камп’ютарная акадэмія «Шаг» у Мінску, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Брэсце, Бабруйску, Баранавічах — усе мы працягваем працаваць у штатным рэжыме. Усе нашыя супрацоўнікі працуюць на сваіх месцах, выкладчыкі вядуць заняткі па раскладзе, студэнты вучацца. Усе нашыя працоўныя працэсы ў парадку, — паведамілі ў кампаніі.

Паводле КДК, тры заснавальнікі і фактычныя кіраўнікі кампаніі арганізавалі ва ўсіх абласных цэнтрах, Мінску і Бабруйску дзейнасць па распрацоўцы праграмнага забяспечання, а таксама аказанні паслуг у сферы прафесійнай IT-адукацыі — то-бок адукацыйных курсаў, у тым ліку для дзяцей.

«У перыяд з 2015 па 2021 год пры суўдзеле 11 асобаў яны стварылі 14 падкантрольных суб’ектаў гаспадарання (з аднайменнай назвай асноўнага таварыства), якія ажыццяўляюць аналагічную дзейнасць і выкарыстоўваюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Пры гэтым паміж створанымі суб’ектамі штучна размяркоўвалася дзейнасць і выручка галаўной кампаніі, у выніку чаго была заніжаная падатковая база апошняй, што дазволіла яе кіраўнікам ухіліцца ад выплаты падатку на суму 1,6 млн рублёў», — заявілі ў КДК.

У дачыненні да трох заснавальнікаў і фактычных кіраўнікоў кампаніі распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў) КК Беларусі. Максімальнае пакаранне прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.