Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  2. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  5. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  6. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  7. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  8. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  9. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  10. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  11. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  12. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  15. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў 10 сакавіка на паседжанні ўрада не дапускаць скачка цэн і ўтрымаць інфляцыю на ўзроўні 7% гадавых. Пры гэтым ён даручыў чыноўнікам дамагчыся гэтага «якімі хочаце спосабамі». Нагадаем, у Беларусі шосты месяц дзейнічае жорсткая сістэма дзяржрэгулявання цэн, праз што крымінальныя справы заводзяць на бізнес нават за капеечнае павышэнне цаны тавараў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Цэны — пытанне нумар адзін для людзей. Такога ўсплёску, які адбыўся мінулай восенню, больш дапускаць катэгарычна нельга. Якімі хочаце спосабамі — манетарнымі, рэгулятарнымі, адміністрацыйнымі, — але дамагайцеся, каб, як дамовіліся, трымаць калідор у раёне 7%. Гэтая лічба мусіць быць чырвонай лініяй, яе мусяць разумець бізнес, вытворца і гандаль», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.

Лукашэнка таксама заявіў, што «ўсе сацыяльныя абавязанні па павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі мусяць быць выкананыя безумоўна, гэта сацыяльны кантракт улады з народам».

Як развіваецца гісторыя з дзяржрэгуляваннем цэн

6 кастрычніка 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў пра забарону на павышэнне любых цэн у краіне, для чаго выпусцілі спецыяльную дырэктыву. Пасля гэтага Дзяржкантроль ладзіў маштабныя рэйды па крамах, да праверак падключыліся таксама прафсаюзы і дэпутаты. На бізнес заводзілі крымінальныя справы. Да прыкладу, дырэктара магілёўскай крамы ў выніку судзілі за сыр, які падаражэў на 26 капеек, і далі два гады з адтэрміноўкай, потым падобныя прысуды былі ў Лідзе, Баранавічах і Смалявіцкім раёне.

19 кастрычніка ўрад прыняў новую пастанову аб рэгуляванні цэн, у ёй сярод іншага прапісалі тавары, цэны якіх кантралюе дзяржава. Гэтым дакументам таксама ўвялі гранічныя надбаўкі для імпарцёраў і гандлю.

Затым чыноўнікі ўносілі папраўкі ў нашумелую пастанову па цэнах, сярод іншага выключылі з яе ювелірныя ўпрыгожанні, кветкі, некаторыя іншыя тавары.

У гэтай сітуацыі скараціўся асартымент некаторых тавараў, а па асобных пазіцыях наогул узнік недахоп. Пры гэтым у кастрычніку і лістападзе мінулага года ў цэлым па краіне зафіксавалі дэфляцыю — зніжэнне цэн, а са снежня яны зноў пачалі расці.

У пачатку лютага гэтага года Саўмін унёс чарговыя папраўкі ў нашумелую пастанову № 713. Урад сярод іншага пашырыў спіс выпадкаў, калі не трэба ўзгадняць павышэнне адпускных цэн з чыноўнікамі. Таксама дазволілі ўключаць выдаткі на дастаўку ў кошт тавару.

Пастанову адмяняць не будуць, але могуць унесці ў яе папраўкі, у лістападзе 2022 года заяўляў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. «Вядома, прыняцце 713-й пастановы выклікала пэўныя складанасці ў гандлю, такога ніколі не было рэгулявання. Нейкія моманты не былі ўлічаныя тэхнічныя, таму была выдадзеная новая рэдакцыя пастановы ўрада, дзе былі ўлічаныя асноўныя моманты», — адзначаў прэм’ер.