Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  4. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  5. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  6. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  7. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  8. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  9. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  10. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  11. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  12. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  13. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


У снежні 2022 года выйшаў першы нумар штоквартальнага часопіса «Разведчик», створанага з ініцыятывы савета ветэранаў Службы знешняй разведкі (СЗР) Расійскай Федэрацыі. У адным з артыкулаў часопіса расказваецца пра КДБ Беларусі.

Фото: TUT.BY
Будынак КДБ Беларусі. Фота: TUT.BY

«У прафесійным асяроддзі Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь мае рэпутацыю эфектыўнага ведамства, супрацоўнікі якога паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі задачамі і дамагаюцца высокіх вынікаў у супрацьдзеянні дэструктыўным памкненням заходніх дзяржаваў. У рамках міжнароднага супрацоўніцтва беларускія чэкісты вядуць абмен інфармацыяй па праблематыцы міжнароднага тэрарызму і арганізаванай злачыннасці з шырокім колам партнёраў — ад суседзяў па СНД да ЗША, Вялікабрытаніі і Кітая. Прычым замежныя сувязі КДБ Рэспублікі Беларусь пастаянна пашыраюцца: на пачатак 2022 года падтрымліваўся кантакт з 46 замежнымі спецслужбамі», — гаворыцца ў артыкуле.

У матэрыяле таксама паведамляецца, што агульная колькасць супрацоўнікаў КДБ Рэспублікі Беларусь не перавышае 10 000 чалавек. Раней звесткі пра колькасць супрацоўнікаў КДБ нідзе не прыводзіліся, у артыкуле на «Вікіпедыі» напісана, што гэтая інфармацыя засакрэчаная.

У часопісе таксама расказалі пра структуру КДБ Беларусі. Паведамляецца, што асноўныя падраздзяленні ведамства — наступныя:

  • Галоўнае ўпраўленне контрразведкі;
  • Галоўнае ўпраўленне знешняй разведкі;
  • Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю;
  • Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам;
  • Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва;
  • тэрытарыяльныя падраздзяленні (шэсць упраўленняў па абласцях).