Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  2. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  3. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  4. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  5. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  8. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  9. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  10. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  13. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  14. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
Читать по-русски


У 2023 годзе працоўныя пенсіі беларусаў могуць павысіць тройчы. З такім прагнозам у пятніцу, 23 снежня, выступіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, дзе абмяркоўвалі заробкі і грашовае забяспечанне работнікаў бюджэтнай сферы. Таксама Лукашэнка расказаў пра плюшкі сілавікам і тое, ад чаго ў цэлым залежыць рост заробкаў бюджэтнікаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

Пра заробкі бюджэтнікаў

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што, нягледзячы на пэўныя праблемы, дзяржава адшукала магчымасці падтрымаць работнікаў бюджэтнай сферы. Аднак у прыярытэце мусіць быць рэальны сектар эканомікі, заявіў ён. «Заводы, фабрыкі, сельская гаспадарка і гэтак далей. Яны павінныя быць у прыярытэце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго словаў, гэта звязана з тым, што рост зарплат бюджэтнікаў звязаны з паказчыкамі ў рэальным сектары эканомікі.

Гаворачы пра зарплату ў ахове здароўя, Лукашэнка нагадаў, што падчас пандэміі для дактароў увялі кавідныя надбаўкі, іх вырашана захаваць у далейшым. Удакладнім, што кавідныя даплаты адмянілі з 1 ліпеня гэтага года, замест іх увялі новыя надбаўкі.

«Жыццё ёсць жыццё. Так склалася, што забіраць іх у дактароў пасля пандэміі неяк было непрыстойна. Хоць гэта не эканамічная катэгорыя. Ды і эканоміка дазваляе нам нейкія сродкі сэканоміць. Таму была прынятая пастанова, каб кавідныя надбаўкі былі пакінутыя ў сістэме аховы здароўя, і за кошт іх пастарацца павысіць заробак», — сказаў Лукашэнка. — Натуральна, паглядзелі, што настаўнікі, выкладчыкі — таксама людзі не чужыя, таксама такія ж бюджэтнікі, як і іншыя. Таму, шчыра кажучы, давялося падцягваць заработную плату з мэтай балансавання".

Пра пенсіі

Лукашэнка згадаў таксама пенсіянераў. «У наступным годзе разы тры мы таксама іх падтрымаем, яны ў нас небагатыя. Цяпер настаў час бюджэтнікаў», — сказаў ён. Нагадаем, сёлета тройчы павышалі працоўныя пенсіі. Аднак іх рост «з'ядала» паскораная інфляцыя.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, трэба зыходзіць у тым ліку з магчымасцяў эканомікі.

Пра плюшкі для сілавога блока

Лукашэнка на нарадзе таксама закрануў тэму грашовага забяспечання вайскоўцаў, у тым ліку спецпадраздзяленняў, спецслужбаў, у прыватнасці Камітэта дзяржбяспекі.

На яго думку, нельга разбалансаваць сістэму грашовага забяспечання, якая склалася ў сілавых структурах. Лукашэнка заявіў, што ўсе рашэнні, якія прымаюць у інтарэсах сілавога блока, у тым ліку вайскоўцаў, па будаўніцтве жылля, павінныя безадмоўна дзейнічаць.

«Асабліва з улікам таго, што прынятыя рашэнні па будаўніцтве жылля людзям у пагонах. Мы гэтую праблему вырашым. Гэта дрэнна, што мы ў такім стане трымалі нашых людзей, — сказаў Лукашэнка. — Ваенны чалавек, я так па-мужчынску часта кажу, які ў выпадку, не дай бог, вайны ці яшчэ чагосьці ідзе на смерць, павінен ведаць, што сем'і будуць абароненыя і ў дзяцей будзе кут для жыцця».