Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  2. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  3. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  4. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  5. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  6. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  7. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  8. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  9. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  10. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  11. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  12. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  13. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
Читать по-русски


У аўторак, 15 лістапада, у Польшчы ў выніку выбуху ў вёсцы Пшэводаў, размешчаным на мяжы з Украінай, загінулі два чалавекі. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўжо назваў гэта няшчасным выпадкам. Як на ход вайны ва Украіне паўплывае тое, што адбылося, і як могуць адрэагаваць краіны NATO? Гэтыя пытанні «Люстэрка» задало ваеннаму эксперту з «Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах» (ECFR) Густаву Грэселю.

Аўтамабілі польскіх спецслужбаў ля зернясховішча ў Пшэводаве, дзе адбыўся выбух, 16 лістапада 2022 года. Фота: Reuters
Да прыходу ў ECFR Густаў Грэсель працаваў у Міністэрстве абароны Аўстрыі, пяць гадоў служыў у аўстрыйскіх Узброеных сілах. Атрымаў доктарскую ступень у галіне стратэгічных даследаванняў на факультэце ваенных навук Нацыянальнага ўніверсітэта дзяржаўнай службы ў Будапешце і ступень магістра паліталогіі ў Зальцбургскім універсітэце.

Грэсель «цалкам упэўнены», што гэта была ракета расійскай вытворчасці. Пры гэтым кім яна была выпушчаная, пакуль незразумела.

— Усё яшчэ не да канца ясна, ці была яе мэтай атака, ці спрабавала яна атакаваць лінію электраперадач, якая знаходзілася на польскай тэрыторыі. Альбо на тэрыторыю краіны ўпала ўкраінская ракета СПА. Паколькі гэтая сістэма была задзейнічаная, то ракета магла адхіліцца ад курсу і ўпасці ў Польшчы. Абедзве гэтыя тэорыі пакуль расследуюцца, але ўжо ясна, што гэта была ракета расійскай вытворчасці, — адзначае эксперт.

Густаў Грэсель дадае, што, імаверна, прадстаўнікі NATO правядуць кансультацыю па непасрэднай пагрозе бяспецы Альянсу.

— Я таксама думаю, што яны ўзмоцняць супрацьпаветраную абарону на мяжы Польшчы, будуць больш агрэсіўна патруляваць у паветры, не кажучы пра гэта расіянам. І я думаю, што яны будуць збіваць ўсё падазронае, не пытаючыся. Калі б я прымаў пастановы, сказаў бы, што можна трохі пашырыць ахоўную зону на самым захадзе Украіны, а таксама перадаць ёй больш узбраення і іншых неабходных рэчаў. Але ў мяне ёсць сумневы, асабліва ў дачыненні Вашынгтона, што ў іх хопіць адвагі гэта зрабіць.

Пры гэтым Грэсель выказвае надзею, што пасля таго, што адбылося, Украіна атрымае нейкае цяжкае ўзбраенне.

— Цалкам відавочна, што Расія недастаткова баіцца. І нават калі яна не спецыяльна атакавала нешта на польскай тэрыторыі, то магла пайсці на рызыку атакі чагосьці на ўкраінскай тэрыторыі, якая знаходзіцца блізка да Польшчы. То-бок пра наступствы ў Крамлі не клапаціліся. І гэтая бестурботнасць — сама па сабе сігнал. На маю сціплую думку, мы павінныя дзейнічаць адпаведным чынам, — кажа ваенны эксперт.

Нагадаем, Мінабароны Расіі назвала правакацыяй заявы польскіх СМІ і афіцыйных асоб пра падзенне расійскіх ракет у вёсцы Пшэводаў. У ведамстве паведамілі, што ўдараў расійскімі сродкамі паражэння побач з украінска-польскай мяжой не было.

У Польшчы склікалі экстранную нараду камітэта нацбяспекі, пасля якога Варшава павысіла боегатоўнасць некаторых вайсковых частак. У МЗС краіны таксама выклікалі амбасадара Расіі.

Пры гэтым у Пентагоне заявілі, што не могуць пацвердзіць паведамленні пра тое, што расійскія ракеты ўпалі ў Польшчы недалёка ад мяжы з Украінай. Затым крыніцы Associated Press у ЗША паведамілі, што ракета, якая ўпала на тэрыторыі Польшчы, магла быць запушчаная з тэрыторыі Украіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна была выпушчаная для перахопу расійскага снарада.