Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  2. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  5. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  6. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  7. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


У Беларусі дзяржава кантралюе сітуацыю на спажывецкім рынку, і ніякага дэфіцыту на фоне рэгулявання ў цэнаўтварэнні асцерагацца не варта, заявіў Аляксандр Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.

Фота: TUT.BY

Падчас размовы з работнікамі беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі ў яго спыталі, ці не пагражае Беларусі дэфіцыт праз цэнавыя абмежаванні.

«Можаце быць спакойныя», — запэўніў Лукашэнка. Ён сказаў, што дэфіцыт можа быць толькі тады, «калі ёсць недахоп прадукцыі, а Беларусь сама забяспечвае сябе прадуктамі харчавання».

«Не перажывайце за дэфіцыт. Мы кантралюем гэтае пытанне», — яшчэ раз запэўніў Лукашэнка.

Ён таксама перасцярог тых, хто паспрабуе сысці з рынку.

(Будзе дапоўнена)

Каротка пра тое, што наогул адбылося і чаму бізнес так перапалохаўся

6 кастрычніка на нарадзе па эканамічных пытаннях Аляксандр Лукашэнка заявіў пра забарону на павышэнне любых цэн у краіне. Пасля забароны на рост цэн Дзяржкантроль анансаваў маштабныя рэйды па крамах і жорсткую рэакцыю аж да крымінальных справаў. Да рэйдаў падключыліся не толькі прадстаўнікі КДК, але таксама прафсаюзы і дэпутаты. Пасля гэтага за павышэнне цэн завялі дзясяткі крымінальных справаў.

19 кастрычніка ўрад нарэшце прыняў новую пастанову аб рэгуляванні цэн (але апублікавалі яе 20 кастрычніка). У дакуменце пералічаныя 370 відаў тавараў: ад харчавання і адзення да аўтамабіляў і рознага абсталявання. Пастановай увялі гранічныя надбаўкі для імпарцёраў і гандлю. Павышэнне адпускных цэн, згодна з пастановай, неабходна ўзгадняць з дзяржорганамі. Чыноўнік не маглі адказаць на многія пытанні бізнесу па новаўвядзеннях.

Познім вечарам 26 кастрычніка ўрад паведаміў, што прыняў змены ў нашумелую пастанову № 713, але чыноўнікі зацягвалі з тлумачэннямі па новаўвядзеннях.

27 кастрычніка ў шэрагу гарадоў Беларусі прадпрымальнікі, якія гандлююць нехарчовымі таварамі на рынках, не адкрылі свае павільёны. Іпэшнікі абвясцілі, што ставяць сваю дзейнасць на паўзу, пакуль не атрымаюць выразнага тлумачэння, як далей прымяняць механізм цэнаўтварэння. Пазней улады правялі лакальныя сустрэчы з прадпрымальнікамі з нагоды цэн. На наступны дзень у Брэсцкім аблвыканкаме запэўнілі, што вырашылі пытанне з іпэшнікамі, і рынкі ў рэгіёне адкрыліся.

Кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў 30 кастрычніка заявіў, што ўсе іпэшнікі выйшлі на працу, а вялікіх праблем у міністэрстве не бачаць — «сітуацыя абсалютна нармальная».

Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка заявіў, што іпэшнікі «заўсёды нам праблемы падкідвалі», «але крыўдзіць іх не трэба».