Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  2. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  3. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  4. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  5. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  8. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  9. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  10. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  11. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  12. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  13. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  14. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
Читать по-русски


З 13 кастрычніка тры месяцы будуць дзейнічаць новаўвядзенні ў дзяржрэгуляванне цэн на мяса куранят-бройлераў. Адно з іх — забарона на разборку куранят у крамах. Цяпер трэба прадаваць часткі тушкі птушкі, вырабленыя птушкафабрыкамі. Пасля гэтага некаторыя абвальшчыкі мяса, якія працуюць у крамах, занепакоіліся, што ў іх можа скараціцца аб’ём працы, а следам — і ўпасці заробкі.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

— У маёй краме разбіраць куранят цяпер нельга. Разборка паступае з птушкафабрык. Раней я і мой калега пілавалі па паўтары тоны курыцы ў дзень і абвальвалі каля тоны свініны. Цяпер працы ў нас стала прыкметна менш, — расказаў жыхар абласнога цэнтра Сцяпан (імёны герояў матэрыялу змененыя), які працуе ў мясным цэху буйной гандлёвай сеткі.

Кіраўніцтва папярэдзіла абвальшчыкаў, што цяпер іх заробак, хутчэй за ўсё, зменшыцца — поўнай загрузкі не будзе. Па словах Сцяпана, абвалкі ў іх і праўда стала менш — за паўдня яны паспяваюць разрабіць свініну, а потым іх адпраўляюць выконваць розныя даручэнні, часцей за ўсё яны займаюцца фасоўкай тавараў.

— Мой заробак быў блізу 1000 рублёў, большая частка ў ім — гэта прэміяльныя, якія залежалі ад выпрацоўкі, яна цяпер меншая. Новы заробак мы пакуль яшчэ не атрымлівалі, але гэта вельмі трывожны момант. Я не ўяўляю, як буду выжываць, калі атрымаю меншую суму, бо ў мяне сям’я — жонка-дэкрэтніца і маленькае дзіця.

Сцяпан кажа, што некалькі яго калег па цэху, бачачы такую сітуацыю, звольніліся з працы па ўласным жаданні. Для нашага суразмоўцы гэта плюс — з’явілася надзея, што гэта дапаможа яму ўтрымацца на плаве.

Такія ж асцярогі, як у Сцяпана, ёсць у абвальшчыка мяса з Мінскай вобласці Аляксандра. Мужчына працуе ў краме буйной гандлёвай сеткі ў райцэнтры, за апошні тыдзень ён на сабе адчуў, што працы стала менш. Ён перакананы, што гэта адаб’ецца на заробку. Працу ён не страціць, але працаваць за капейкі не хоча.

— Цяпер да нас прыходзіць паўтушы свініны. Нашы матэрыяльшчыкі лічаць, што хутка праблема будзе і са свінінай. Таму частку разборкі мы адпраўляем у камеру — пра запас. Хоць рабіць гэта нельга, таму што зруб павінен прадавацца астуджаным, — кажа Аляксандр.

Разборка куранят-бройлераў паступае ў іх краму наўпрост ад вытворцы. Аляксандр як прафесіянал паглядзеў, што яна сабой уяўляе, — якасць разруба ён ацаніў як дрэнную, на яго думку, у краме гэта рабілі значна лепш.

А вось сталічныя абвальшчыкі мяса з вялікіх сетак крам кажуць, што працы ў іх хапае і яны не хвалююцца пра тое, што застануцца без грошай.

— Кураняты не прыходзяць цяпер, крама заказвае разборку. Я займаюся абвалкай свініны, яшчэ дадалі працу — круціць фаршы. Пра скарачэнне нам пакуль не кажуць, за гэта не хвалююся. Ды і заробак не ўпадзе: як атрымліваў сваю тысячу рублёў, так і буду атрымліваць. Думаю, што, хутчэй за ўсё, проста дададуць іншай працы, — расказаў абвальшчык мяса Дзяніс.

— Мяса поўна, загружанасць добрая. Праўда, заробак наш стаў трохі меншы. Я ўпэўнены, што абвальшчыкаў ніхто скарачаць і звальняць не будзе, праца наша застанецца яшчэ надоўга, — лічыць адзін з абвальшчыкаў мяса сеткі Green.

— Усё гэта глупства, што мы будзем без працы і грошай. Супрацоўнікаў крамы баяцца страціць. Я лічу, што калі абвальшчык мяса не загружаны працай — гэта непрафесійнае кіраўніцтва. Нармальны дырэктар заўсёды знойдзе выхад, — катэгарычна заявіў Астап з сеткі крамаў «Суседзі».