Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  2. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  3. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  4. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  11. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  12. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  13. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  14. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  15. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
Читать по-русски


Джымі Дональдсан — ён жа MrBeast, самы папулярны YouTube-блогер (на ягоным канале 309 млн падпісчыкаў, гэта сусветны рэкорд) — аказаўся ўцягнуты адразу ў два скандалы: яго абвінавацілі ў махлярстве і бяздзейнасці ў дачыненні да меркаванай педафіліі сваёй напарніцы Авы Крыс Тайсан, якая нядаўна прайшла працэдуру змены полу, піша RTVI.US.

Джимми Дональдсон (он же MrBeast) в мае отметил 26-летие и в честь этого подарил подписчикам 26 автомобилей Tesla. Фото: X/mrbeast
Джымі Дональдсан (ён жа MrBeast) у траўні адзначыў 26-годдзе і ў гонар гэтага падарыў падпісчыкам 26 аўтамабіляў Tesla. Фота: X/mrbeast

Скандал з Авай Крыс Тайсан (раней — проста Крыс Тайсан), даўняй сяброўкай Дональдсана, пачаў разгортвацца ў канцы ліпеня. Блогер LavaGS апублікаваў у сацыяльнай сетцы Х скрыншоты паведамленняў, на якіх Тайсан (што тады яшчэ не ажыццявіла транспераход) дасылае яму паведамленні, выявы і каментары, якія датычаць сэксуальных тэмаў і полавых адносін. Паводле звестак The Mirror, перапіска адбылася каля васьмі гадоў таму, калі LavaGS было ўсяго 13.

Пасля як Тайсан, так і LavaGS паказалі пацверджанні праўдзівасці перапісак. Хаця LavaGS заявіў, што не лічыць сябе ахвярай сэксуальнага аб’юзу ці эксплуатацыі, Ава Тайсан вырашыла выйсці з удзелу ва ўсіх праектах Дональдсана і прынесці публічныя прабачэнні.

Неўзабаве пасля з’яўлення пацверджанняў перапіскі ў публічным полі MrBeast у сваім акаўнце ў X абвясціў пра канчатковае адхіленне Тайсан ад усіх праектаў канала, назваўшы яе дзеянні «непрымальнымі» і «крыніцай раздражнення і агіды» і дадаўшы, што не ведаў пра гэта.

Дональдсан таксама звярнуўся да «незалежнага трэцяга боку», расследаванне якога мае пацвердзіць ці абвергнуць праўдзіваць фактаў непрыстойных зносін Тайсан з няпоўнагадовымі. Пры гэтым у X працягваюцца шматлікія спекуляцыі на тэму таго, што MrBeast насамрэч быў у курсе сэксуалізаваных адносін свайго сябра з дзецьмі, але нічога з гэтым не рабіў з мэтай захавання рэпутацыі.

Акрамя сітуацыі з Тайсан Дональдсан сутыкнуўся з абвінавачаннямі ў махлярстве і правядзенні «нелегальных латарэй». Іх агучыў былы супрацоўнік яго прадакшн-кампаніі, які загрузіў на YouTube відэа «Я працаваў на MrBeast, ён махляр». Аўтар роліка хаваецца пад нікнэймам DogPack404, аднак цягам усяго відэа дэманструе свой твар і таксама паказвае пагадненне пра невыдаванне (NDA), на якім прысутнічае лагатып канала MrBeast.

Дональдсан набыў шырокую папулярнасць сваім «дабрачынным кантэнтам», ладзячы спаборніцтвы паміж рознымі папулярнымі YouTube-блогерамі і, як ён сам сцвярджае, «звычайнымі падпісчыкамі канала». Спаборніцтвы і шоу звычайна мелі буйныя грашовыя ці матэрыяльныя прызы: прыватныя самалёты, спарткары, жылыя дамы, сотні тысяч, а часам і мільёны даляраў. Ролікі фармату YouTube Shorts, якія публікуюцца на канале MrBeast, таксама ўяўляюць сабой раздаванне грошай «выпадковым людзям», калі тыя аказваюцца падпісаныя на яго канал ці купляюць шакалад Feastables, вытворчасць якога належыць Дональдсану.

Як сцвярджае DogPack404, відэа MrBeast уключаюць у сябе рэальныя грашовыя і матэрыяльныя прызы, аднак удзельнікі «спаборніцтваў» — не выпадковыя падпісчыкі, а яго сябры з благасферы, супрацоўнікі кампаній Дональдсана або члены іх сем’яў, якія, як правіла, жывуць у Паўночнай Караліне і Вірджыніі (рэзідэнтам якой з’яўляецца блогер). Пры гэтым кожны розыгрыш MrBeast суправаджаецца заклікамі купляць яго брэндаваныя прадукты, такія як шакалад ці мерч, у надзеі на атрыманне шанцу ўзяць удзел у відэа ці атрымаць буйны матэрыяльны прыз.

Акрамя таго, у сваіх live-трансляцыях блогер неаднаразова ладзіць «розыгрышы», для ўдзелу ў якіх трэба купіць мерч MrBeast на пэўную суму. Паколькі асноўная аўдыторыя канала Дональдсана — дзеці, DogPack404 робіць выснову, што MrBeast займаецца уцягваннем няпоўнагадовых у нелегальныя латарэі і азартныя гульні, а таксама ўводзіць іх у зман што да ўдзелу ў «багатых на прызы спаборніцтвах».

Пасля DogPack404 апублікаваў афіцыйнае паведамленне, дасланае юрыстамі Дональдсана, пра спыненне супрацьпраўных дзеянняў (cease and desist letter), невыкананне ўмоваў якога можа прывесці да судовага працэсу. На гэты момант невядома, ці звярнулася кампанія або сам былы супрацоўнік у суд.