Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  9. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  10. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
Читать по-русски


Настаўніца з Вялікабрытаніі зацяжарала ад аднаго са сваіх вучняў. Гэта адбылося ў час, калі праходзіла разбіральніцтва па іншай справе, дзе яна выступала абвінавачанай за тое, што прывяла іншага школьніка ў сваю кватэру з мэтай заняцца з ім сэксам, паведамляе The Independent.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

Паводле матэрыялаў справы, 30-гадовая Рэбека Джойнс разбэсціла першага пацярпелага школьніка, купіўшы яму арыгінальны рэмень Gucci за 345 фунтаў (амаль 1400 рублёў). Мяркуецца, што пасля гэтага настаўніца адвезла хлопчыка ў сваю кватэру, дзе яны заняліся сэксам двойчы.

Пакуль з гэтай нагоды ішло разбіральніцтва, стала вядома, што яна зацяжарала ад іншага свайго вучня.

— [Першы пацярпелы прыйшоў у суд і адказаў на пытанні адваката абвінавачанай]. Потым справа была адкладзеная да заканчэння разбіральніцтва, але тым часам высветлілася, што Джойнс таксама была ў даволі працяглых сэксуальных адносінах з іншым са сваіх 15-гадовых вучняў, — расказаў пракурор Джо Олман.

Гэтыя абвінавачанні таксама далучылі да справы. Паводле Олмана, другі пацярпелы пацвердзіў, што Джойнс была яго настаўніцай і што іх адносіны завязаліся, калі тая была адхіленая ад вядзення заняткаў. Таксама школьнік адзначыў, што прыходзіў да яе дадому, калі яму было яшчэ 15 гадоў.

— [Тады] яны пацалаваліся, а затым, калі яму споўнілася 16, у іх завязаліся паўнавартасныя сэксуальныя адносіны, якія прывялі да цяжарнасці. Гэта шакавала пацярпелага, бо Джойнс сказала яму, што не можа зацяжараць, бо ў яе сіндром полікістозных яечнікаў, — тлумачыў Олман.

Пракурор дадаў, што лічыць «даволі нахабным», што ўсё апісанае адбывалася, пакуль Джойнс была выпушчаная на волю пад заклад падчас разгляду яе справы.

— Вядома, яна не можа адмаўляць гэтыя сэксуальныя адносіны [пра якія стала вядома пазней], бо яна зацяжарала, — сказаў Олман. — Але гэтым разам яна сцвярджае, што сэксуальная актыўнасць пачалася толькі тады, калі яму споўнілася 16 гадоў і яе ўрэшце адхілілі ад працы ў школе (узрост згоды ў Вялікабрытаніі — 16 гадоў, але толькі ў выпадку, калі абодва бакі не знаходзяцца ў пазіцыі ўлады. — Заўв. рэд.).

Усяго Рэбэцы Джойнс інкрымінуюць шэсць пунктаў абвінавачання за дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да дзіцяці. У двух з гэтых выпадкаў яна выступала для іх як давераная асоба — то-бок займала пасаду, якая мяркуе ўладныя адносіны паміж ёю і вучнямі.

Сама Джойнс не прызнае сваёй віны па ўсіх выстаўленых абвінавачаннях.

Чытайце таксама