Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  3. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  4. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  5. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  6. Спасатели нашли человека на дне океана. После катастрофы он пробыл там почти трое суток — рассказываем об этой истории
  7. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  8. Налоговики напомнили о сборе, о существовании которого вы могли даже не догадываться. Но грозит солидный штраф, если его не оплатить
  9. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  10. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  11. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  12. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  13. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  14. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  15. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  16. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  17. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
Читать по-русски


У Англіі пара купіла латарэйны білет і выйграла адзін мільён фунтаў. Пасля гэтага дзяўчына рассталася з хлопцам і хоча забраць усе грошы сабе, піша BILD.

Майкл Картлидж и Шарлотта Кокс. Фото из телеграм-канала BILD
Майкл Картлідж і Шарлота Кокс. Фота з тэлеграм-канала BILD

39-гадовы Майкл Картлідж і яго дзяўчына, 37-гадовая Шарлота Кокс з невялікага гарадка Сполдынг у Англіі разам рабілі пакупкі ў супермаркеце. На той момант Майкл і Шарлота сустракаліся каля трох месяцаў.

Майкл сцвярджае, што менавіта ён прапанаваў сваёй дзяўчыне купіць латарэйны білет.

«Шарлота сказала, што ў яе не засталося грошай на латарэйны білет, але я адказаў, што перавяду грошы ёй», — расказаў ён.

Паколькі ў Майкла не было з сабой банкаўскай карткі, пакупкі аплаціла Шарлота. Пры гэтым ён сцвярджае, што перавёў ёй грошы за білет проста на месцы, ля касы супермаркета. Гэты момант трапіў на кадры камеры відэаназірання.

Ужо дома яны праверылі латарэйныя білеты і высветлілі, што іх выйгрыш склаў адзін мільён фунтаў — прыкладна 1,2 млн еўра.

«Мы не маглі ў гэта паверыць. Мы гаварылі пра куплю новага дома. Шарлота хацела новую машыну, нічога дарагога — KIA ці нешта такое», — успамінае Майкл.

Аднак раптам Шарлота расталася з ім і знікла, забраўшы ўвесь выйгрыш па латарэйным білеце.

«Я ведаю, што яна заплаціла за гэта праз свой банкаўскі рахунак, але з маральных меркаванняў суму варта падзяліць папалам», — настойвае мужчына.

Шарлота ж кажа, што сама купіла латарэйны білет, а Майкл нібыта не пераводзіў ёй за яго ніякіх грошай. Латарэйная кампанія правяла ўласнае расследаванне і прыйшла да высновы, што права на прыз мае толькі той чалавек, які аплаціў білет, то-бок Шарлота.

«Гэта значыць, што прыз можа быць выплачаны толькі аднаму чалавеку, і менавіта так пра гэта заўсёды паведамлялася», — сказаў прадстаўнік кампаніі.