Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  4. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  5. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  9. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  10. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  14. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


«Сабакі Эўропы» знакамітага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча выходзяць ў перакладзе на нямецкую мову ў выдавецтве Voland & quist. Пра гэта сам аўтар паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Ольгерд Бахаревич. Фото: Юлия Тимофеева
Альгерд Бахаревич. Фота: Юлія Цімафеева

«Нямецкі пераклад „Сабакаў Эўропы“ — у выдавецкім каталёгу на першую палову 2024-га. Да прэм’еры ў Бэрліне засталося роўна 4 месяцы, а кнігу ўжо можна перадзамовіць», — напісаў Бахарэвіч.

Замовіць нямецкі пераклад, над якім працаваў Томас Вейлер, можна на сайце выдавецтва.

Нагадаем, што ў маі 2022 года арыгінал кнігі на беларускай мове прызналі экстрэмісцкім. Пазней, у сакавіку 2023 года такі ж статус атрымала кніга Бахарэвіча «Апошняя кніга пана А.»".

«Сабакі Эўропы» выйшлі ў выдавецтве «Логвінаў» у апошнія дні 2017 года, затым была перавыдадзена ў выдавецтве «Янушкевіч» у 2021-м. Раман складаецца з шасці частак, кожная з якіх можа лічыцца асобным творам. Сувязі паміж імі невыразныя, больш за тое, часткі рамана можна чытаць у любой паслядоўнасці.

Па жанры «Сабакі Еўропы» — змрочная антыўтопія. Сярод сюжэтных ліній вылучаюцца дзве.

Адна з іх развіваецца ў 2049 годзе на тэрыторыі Беларусі, якая да таго часу страціла незалежнасць і знаходзіцца пад поўнай уладай Расіі. З дапамогай бязлітаснай сатыры на «савок» Бахарэвіч перадае атмасферу абсалютнай безнадзейнасці і поўнага выраджэння беларускай нацыі.

Дзеянне другой пачынаецца ў той жа час у Берліне, дзе знаходзяць памерлага паэта. Супрацоўнік службы ідэнтыфікацыі неапазнаных асоб павінен сабраць звесткі аб памерлым, які пісаў вершы на невядомай яму мове. Імкнучыся знайсці гэтую інфармацыю, ён адпраўляецца ў падарожжа і сутыкаецца з культурнай дэградацыяй заходняй цывілізацыі, якая адмовілася ад кніг.

Па Бахарэвічу адмова ад культуры і роднай мовы — жыхары Беларусі гавораць выключна на «трасянцы» — прыводзіць да вымірання ўсяго жывога: няхай гэта будзе жабрацкі Усход ці квітнеючы Захад.