Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  3. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  4. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  5. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  6. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  7. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  9. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  10. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  11. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  12. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  15. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  16. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
Читать по-русски


Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», які пройдзе з 13 па 26 лістапада, паведаміў, з якога фільма пачнецца фэст і якой стужкай ён скончыцца. Неўзабаве кінафэст абвесціць астатнія фільмы сёлетняй праграмы, глядзець якія можна будзе анлайн бясплатна па рэгістрацыі. Зарэгістравацца ўжо можна!

Гэта рэкламны матэрыял. Рэклама дапамагае нам працаваць і расказваць беларусам сапраўдныя навіны. Тэкст напісаны нашым партнёрам. Калі вы хочаце падтрымліваць незалежную беларускую журналістыку і прарэкламаваць свой прадукт — абавязкова напішыце нам.

13 лістапада «Паўночнае ззянне — 2023» пачнецца з маляўнічага, жывапіснага і вельмі ўтульнага партрэта любімай мастачкі Фарэрскіх астравоў — фільма «Сэрца творцы».

Выява: «Паўночнае ззянне»
Выява: «Паўночнае ззянне»

Дакументальны баёпік знаёміць гледача з мастачкай Сігрун Гунарсдоцір. Ёй 73 гады. Яна нарадзілася і жыве ўсё жыццё ў вёсачцы Айі, якая быццам размясцілася ў кінасусвеце Уэса Андэрсана, але папраўдзе знаходзіцца на другім па велічыні востраве Фарэраў. Сігрун пастаянна ў руху, пастаянна ў працы: малюе, шпацыруе з сабакам, гуляе з мужам у пінг-понг.

Жанчыну натхняе ўсё, што ёсць вакол яе: людзі, птушкі і горы, — дзякуючы чаму яна стварыла ўласны жывапісны сусвет. А персанажы мудрагелістых карцін Сігрун ажываюць на экране дзякуючы шатландскай арт-дырэктарцы Кэці Беверыдж, якая працуе з Volkswagen, Burberry і Marc Jacobs.

Менш за гадзіну Марыяна Мёркёр і Байнта а Торкілсхэйдж, для якіх гэта дэбютны фільм, паспяваюць паказаць не толькі неймавернае наваколле і размераны, поўны прыемных дробязяў побыт мастачкі. Яны раскажуць гісторыю Сігрун: ад вучобы ў Акадэміі мастацтваў у Капенгагене да станаўлення ў якасці мастачкі, мамы ды бабулі і заказу на напісанне партрэта дацкай каралевы Маргрэтэ.

Завершыцца 9-ы кінафестываль «Паўночнае ззянне» 26 лістапада фільмам сумеснай вытворчасці Даніі і Швецыі пра двухвекавыя стасункі чалавека і камеры — «І сказаў кароль: што за цуд-машына!».

Выява: «Паўночнае ззянне»
Выява: «Паўночнае ззянне»

«І сказаў кароль: што за цуд-машына!» — гэта вытканая з сотняў знойдзеных у інтэрнэце матэрыялаў дасціпная хроніка, якая ахоплівае амаль 200-гадовую гісторыю выявы: ад вынаходства камеры-абскуры і паказу першай рухомай карцінкі жакея на кані да з'яўлення вэб-камер і першых вірусных відэаролікаў.

Рэжысёрскі дуэт Акселя Даніэлсана і Максімільена Ван Эртрыка стварыў адначасова саркастычнае і поўнае глыбокай пашаны фільм-эсэ, што даследуе тое, як выява кіруе нашым стаўленнем да зафіксаванай на ёй рэальнасці. Аўтары міксуюць гістарычныя кадры з каранацыі Эдуарда VII (да яе адсылае мудрагелістая назва фільма) і фрагменты прапагандысцкіх стужак Трэцяга рэйха з дзясяткамі знойдзеных на YouTube дамашніх відэа, тэлевізійнымі рэпартажамі з месцаў ваенных дзеянняў, кліпамі аматараў вострых адчуванняў, якія звісаюць з дахаў хмарачосаў, ды запісамі стрымаў Бэль Дэльфін. Атрымліваецца нібыта вельмі разнастайная стужка Tik-Tok, «прапаноўку» з якой фарміруюць рэжысёры.

Уся праграма кінафестывалю будзе даступная бясплатна ў фармаце анлайн. Беларускую праграму «Паўночнага ззяння» часткова можна будзе паглядзець у кінатэатрах у Таліне і Вільні. Больш інфармацыі пра гэта з’явіцца зусім скора.

Для беларусаў, якія будуць глядзець фільмы з Беларусі, рэгістрацыя праходзіць аўтаматычна. Для беларусаў замежжа доступ да фестывальнай платформы выдаецца ўручную. Падрабязная інструкцыя для рэгістрацыі ёсць на афіцыйным сайце кінафестывалю.

Тыя, хто рэгістраваўся на платформе раней для прагляду фільмаў «Паўночнага ззяння» або набываў доступ хаця б да аднаго фільма анлайн-кінатэатра VODBLISK, могуць зайсці ў існы акаўнт без паўторнай рэгістрацыі. Калі вы не памятаеце свайго пароля, то можаце запусціць працэс яго ўзнаўлення. Калі вы забыліся, на якую пошту рэгістравалі свой акаўнт, то дашліце, калі ласка, усе імаверна выкарыстаныя электронныя адрасы ў службу падтрымкі ([email protected]), і мы паспрабуем вам дапамагчы.

Калі вам падабаецца дзейнасць «Паўночнага ззяння», падтрымайце кінафэст данатам. Сачыць за навінамі фэсту можаце ў сацыяльных сетках праекта: FB, Instagram, Telegram.

Арганізатар: кінакампанія Volia Films. Генеральныя партнёры: Амбасада Нарвегіі ў Літве, LTAID — Lithuania development cooperation, CPVA — Central Project Management Agency, Дацкі інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, Creative Europe MEDIA DESK, ESTDEV. Пры падтрымцы: PÖFF — Tallinn Black Nights Film Festival, Дацкі інстытут Кіно, Эстонскі Інстытут Кіно, Ісландскі Цэнтр Кіно, Нацыянальны Кінацэнтр Латвіі, Літоўскі Цэнтр Кіно, Фінскі Фонд Кіно, Нарвежскі Інстытут Кіно, тэлеканал «Настоящее время», Шведскі Інстытут Кіно, Skalvija, Docudays UA, HER Docs, Беларуская незалежная кінаакадэмія, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, CreateCulture Group, EU NEIGHBOURS. Генеральны інфармацыйны партнёр: «Люстэрка». Інфармацыйныя партнёры: 34mag.net, KYKY, cineuropa.org, citydog.io, «Будзьма беларусамі», «Наша Ніва».