Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  4. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  7. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  8. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
Читать по-русски


Раман «Чорны абеліск» Эрыха Марыі Рэмарка пра салдат Першай сусветнай вайны выйшаў у перакладзе на беларускай мове. Кнігу ўжо можна набыць, паведамілі ў выдавецтве «Янушкевіч».

Роман Эриха Ремарка "Черный обелиск" в переводе на белорусском языке. Фото: издательство "Янушкевіч"
Раман Эрыха Рэмарка «Чорны абеліск» на беларускай мове. Фота: выдавецтва «Янушкевіч»

Раман «Чорны абеліск», апублікаваны ў 1956 годзе, распавядае пра так званае «згубленае пакаленне» — былых салдат Першай сусветнай, якія з цяжкасцю спрабуюць знайсці сваё месца ў пасляваенным грамадстве, у той час як у Германіі набірае сілу нацыянал-сацыялізм.

«„Чорны абеліск“ — раман пра тое, як заставацца чалавекам у невыносных умовах бесчалавечнага грамадства, фашысцкага варварства, якое паступова ахінае міжваенную Германію, за якую так баліць Рэмарку», — распавялі ў выдавецтве.

Перакладчык рамана — Іна Хоміч. Яе кніга — усяго другі твор Рэмарка, які перакладзены на беларускую мову з нямецкай. Дагэтуль у 1990-я гады Уладзімір Папковіч перастварыў раман «Тры таварышы».

Купіць кнігу на беларускай мове можна ў інтэрнэт-краме «Кнігаўка».