Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  2. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  3. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  4. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  11. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  12. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  13. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  14. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  15. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
Читать по-русски


У тэлеграм-канале лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча 7 верасня быў апублікаваны фотаздымак эрэгіяванага мужчынскага пеніса. Палітык патлумачыў гэта «спробай узлому».

Фотография, которая была опубликована в телеграм-канале лидера ЛДПБ Олега Гайдукевича 7 сентября 2023 года. Скриншот
Фотаздымак, які быў апублікаваны ў тэлеграм-канале лідара ЛДПБ Алега Гайдукевіча 7 верасня 2023 года. Скрыншот

Здымак быў апублікаваны ў 12.59 паводле мінскага часу. Наступным пастом, у 13.01, у тэлеграм-канале Гайдукевіча з’явілася спасылка з запрашэннем глядзець увечары на БТ прапагандысцкае шоу «Клуб рэдактараў». Паводле звестак сэрвісу TGstat, у 13.14 здымак быў выдалены.

У 13.19 у тэлеграм-канале з’явіўся новы запіс: «Сябры, нас спрабуюць узламаць! Прэс-служба працуе над ліквідацыяй непаладак! Спрабуюць узламаць і тэлеграм-каналы нашыя, і „ВКонтакте“».

Пасля гэтага былі апублікаваныя іншыя запісы, якія адпавядаюць тэматыцы канала Гайдукевіча. Адзначым, што ў пабліку ЛДПБ «ВКонтакте» паведамленне пра спробу ўзлому адсутнічае.

Нагадаем, што ў Беларусі прадугледжаная адказнасць за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару.

Па законе распаўсюд або рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў і іх захоўванне з такімі мэтамі першы раз караюцца па артыкуле 19.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. За гэта могуць даць штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў (цяпер гэта 1110 рублёў).

У выпадку, калі чалавек другі раз цягам года быў абвінавачаны ў тым, што распаўсюджваў, рэкламаваў або захоўваў з такімі мэтамі парнаграфічныя матэрыялы, то заводзіцца крымінальная справа па частцы 1 арт. 343 КК. Па гэтай жа частцы караюцца выраб парнаграфіі з мэтай распаўсюду і яе публічная дэманстрацыя, трансляцыя. Частка 1 арт. 343 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, папраўчых работ на тэрмін да 2 гадоў або арышту (ён даецца на тэрмін да 3 месяцаў).

Санкцыя часткі 2 арт. 343 больш сур’ёзная — ад 2 да 4 гадоў абмежавання альбо пазбаўлення волі. Па гэтай частцы караюць тыя ж дзеянні, што ў частцы 1, калі яны здзейсненыя з карыслівых меркаванняў або арганізаванай групай ці калі дарослы перадаваў або паказваў парнаграфію дзіцяці.

Крымінальных справаў за распаўсюд порна ў Беларусі заводзіцца сотні штогод. Напрыклад, у 2022-м было 234 такія справы.

Раней у МУС паведамлялі, што супрацоўнікі падраздзяленняў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі на пастаяннай аснове праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па выяўленні асобаў, якія маюць дачыненне да арганізацыі порнастудый і масавага распаўсюду парнаграфічных матэрыялаў.

Чытайце таксама