Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  2. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  6. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  9. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
Читать по-русски


Лідар гурта Leibonik, Сяргей Башлыкевіч, выпусціў разам з кліпам песню Slimak. Гэта другі трэк альбома «ТАМ». Першым быў Emigrant Song, які набраў больш за 107 тысяч праглядаў на YouTube і стаў самым папулярным відэа музыкі.

Кадр з кліпа Leibonik — Slimak. Крыніца: YouTube / Siarhei Bashlykevich
Кадр з кліпа Leibonik — Slimak. Крыніца: YouTube / Siarhei Bashlykevich

У новай песні Башлыкевіч спявае, напрыклад, «мне тут кажуць, што я трошачку пасунуўся кабінай, але я ўсур'ёз гатовы стаць вандроўнаю машынай».

«Стаць пассатам бэ чатыры, на мяжы касіць банкноты,

Трыста літраў поўны бак — адсмакчыце, аўтаботы!», — працягвае Сяргей.

Ёсць і такое:

«Мару і планую як ўсю зямлю аб’еду,

Мякка лёгшы на канапу пасля сытнага абеду,

І пакуль мяне чакае цудаў свету асарці

Мне бы вылезці з-пад коўдры: адзеялка, отпуці!»

Як указана, песня напісана ў Амстэрдаме, Мінску, Варшаве і Жодзіна.

Нагадаем, Башлыкевіч рыхтуе да выхаду альбом «ТАМ». Гэта хроніка апошніх двух гадоў.

«Кароткая гісторыя таго, як жыў я. Як жылі мы», — напісаў аўтар. Зараз песні знаходзяцца на стадыі звядзення і майстарынгу, а музыка з гэтай нагоды збірае данаты. Плануюцца да выхаду 10 песень.