Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  4. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  5. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  9. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  10. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  14. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні Новага года падарыў удзельнікам нефармальнага саміту краін СНД пярсцёнкі з сімволікай Садружнасці. Падарунак адразу надзеў Аляксандр Лукашэнка.

Фото: телеграм-канал "Пул первого"
Фота: тэлеграм-канал «Пул первого»

На кожным пярсцёнку з металу, падобнага да белага і жоўтага золата, размешчаная сімволіка СНД, віншаванне «З Новым годам 2023» і «Расія».

Уладальнікамі пярсцёнкаў сталі сам Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, прэзідэнт Туркменістана Сердар Бердымухамедаў, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў і прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.

Фото: телеграм-канал "Пул первого"
Фота: тэлеграм-канал «Пул первого»

Падарунак адразу ж надзеў Аляксандр Лукашэнка. Пярсцёнак на яго руцэ заўважылі і на цырымоніі фотаздымкі перад пачаткам нефармальнага саміту, і на самім паседжанні.

Фото: пресс-служба Кремля
Фота: прэс-служба Крамля

У сеціве падораныя пярсцёнкі адразу ж параўналі з «Пярсцёнкамі ўлады», прыдуманымі Джонам Рональдам Руэлам Толкінам. Нагадаем, «Пярсцёнкі ўлады» (або Вялікія пярсцёнкі) з’явіліся ў цыкле «Уладар пярсцёнкаў». У ім фігуравалі 19 магічных пярсцёнкаў, уключаючы «тры пярсцёнкі эльфаў, сем пярсцёнкаў гномаў і дзевяць пярсцёнкаў людзей». Найбольшую ўладу меў дваццаты пярсцёнак — «Пярсцёнак Усяўладдзя», створаны Цёмным уладцам Саўранам.

Тыя ж пярсцёнкі, якія былі зробленыя для людзей, былі раздадзеныя дзевяці каралям, каб прышчапіць ім прагу ўлады і павярнуць да зла. З часам каралі сталі Прывідамі пярсцёнка, або назгуламі.