Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Доллару прогнозируют глубокое падение: итоги рынка валют
  2. Дзяржкантроль «на пальцах» растлумачыў Лукашэнку, што не так са сферай, якая паглынае мільярды з бюджэту. Расказваем
  3. В Кремле охарактеризовали войну с Украиной любимым выражением Лукашенко. В ISW указали на опасность такого искажения истории
  4. У Індыі ўпаў і загарэўся пасажырскі самалёт, на борце былі 242 чалавекі. Ёсць загінулыя
  5. Пасля вяселля злодзея ў законе Лукашэнка загадаў разабрацца з ім. Як «эскадроны смерці» знішчалі беларускіх аўтарытэтаў
  6. «Если выключить БТ, ОНТ, люди станут добрее». Поговорили с сыном Инны Афанасьевой Иваном Стрельцовым о том, как жить в звездной семье
  7. У краіне, дзе жыве нямала беларусаў, узмоцняць правілы знаходжання замежнікаў — аж да выправаджэння
  8. «Хлопцы, мы знахабіліся да крайнасці». Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае па Беларусі на верталёце, а не ездзіць з картэжам
  9. Чыноўнікі ўзяліся за заробкі насельніцтва — рассылаюць «лісты шчасця» і прыдумалі новаўвядзенне
  10. «Запхнуць пасту назад у цюбік» не атрымаецца. Што такое эпідэмія адзіноты і чаму Беларусь таксама не пазбегла трапляння ў трэнд
  11. Лукашэнка пра праблемы з бульбай: «Калі з кайданкамі прыйшоў, на стол паклаў, бульба з'явілася»
  12. После развала СССР исчезло «золото партии». Большую его часть быстро нашли, но не стали забирать у тех, кто его присвоил, — вот почему
Читать по-русски


/

У амерыканскім Лос-Анджэлесе працягваюцца пратэсты, што ўспыхнулі 6 чэрвеня праз рэйды іміграцыйнай паліцыі (ICE). У горад адправілі марскіх пяхотнікаў і Нацыянальную гвардыю, а прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў пратэстоўцаў «нанятымі мяцежнікамі». Беларус з Лос-Анджэлеса, якога ў 2020-м на радзіме затрымлівалі сілавікі, расказаў «Люстэрку», што цяпер адбываецца ў горадзе і чым адрозніваюцца амерыканскія пратэсты.

Национальная гвардия Калифорнии во время протестов в Лос-Анджелесе. Калифорния, 8 июня 2025 года. Фото: Reuters
Нацыянальная гвардыя Каліфорніі падчас пратэстаў у Лос-Анджэлесе. Каліфорнія, 8 чэрвеня 2025 года. Фота: Reuters

Імя суразмоўцы змененае дзеля яго бяспекі.

«Не адчуваў пагрозы»

Марк ужо 18 гадоў жыве ў краінах Паўночнай Амерыкі. Большую частку з іх ён пражыў у розных рэгіёнах Канады і Злучаных Штатаў. Паўгода таму беларус перабраўся ў Лос-Анджэлес.

Са словаў мужчыны, назіранне за пратэстамі — адно з яго хобі. Беларус быў на кіеўскім Майдане ў 2014-м, яго затрымлівалі 9 жніўня 2020-га ў Мінску. А ў лютым 2022-га Марк быў на вуліцах Атавы, дзе пратэставалі кіроўцы-дальнабойшчыкі.

— Я калекцыянер пратэстаў, — з іроніяй кажа ён. — У кожным горадзе ў іх свой прыкол, адметная рыса. У Лос-Анджэлесе перш за ўсё было адчуванне адсутнасці небяспекі. Я не адчуваў пагрозы, хоць месцамі адбываліся беспарадкі і сутыкненні з сілавікамі. Паліцэйскія вакол былі дастаткова прыязныя, проста рабілі сваю працу. Маніфестанты (нават тыя, што прыйшлі ў масках) — таксама ўсе на расслабоне. Наогул ніхто нічога не баяўся.

Параўноўваючы пратэсты ў Лос-Анджэлесе і Мінску, Марк адзначае спакойную працу паліцыі. Паводле беларуса, ён не бачыў брутальных дзеянняў сілавікоў. Кажа, што, у адрозненне ад беларускіх, яны затрымліваюць толькі тых, хто сапраўды робіць нешта супрацьзаконнае.

— Амерыканцы нікога не затрымліваюць па ўскосных доказах, — сцвярджае беларус. — Калі толькі ты будзеш кідаць у паліцэйскіх камяні, тады цябе могуць арыштаваць. Але калі адзін удзельнік або група людзей са сцягамі і плакатамі спакойна ідзе недалёка ад месца пратэстаў, то нават самы раз’юшаны коп не стане затрымліваць. У яго ёсць важнейшыя справы.

В Лос-Анджелесе вспыхнули протесты из-за рейдов миграционной службы, 6 июня 2025 года. Фото: Reuters
У Лос-Анджэлесе ўспыхнулі пратэсты праз рэйды міграцыйнай службы, 6 чэрвеня 2025 года. Фота: Reuters

«Літаральна за пяць метраў ад пратэстаў працавалі крамы, кавярні, рэстараны»

Паводле Марка, у першыя дні пратэсты праходзілі мірна. Сярод удзельнікаў было шмат лацінаамерыканцаў, якія патрабавалі спыніць рэйды іміграцыйнай і мытнай паліцыі ЗША.

— Я бачыў розных людзей — звычайных белых і чорных амерыканцаў, нейкіх неа-панкаў, вясёлых хіпі, — пералічвае Марк. — Бачыў і рэальных бандытаў, але зусім крыху. Больш за ўсё было мексіканцаў, вядома.

Марк дадае, што ўжо 9 і 10 чэрвеня пратэсты пачалі мяняць афарбоўку. На вуліцах з’явіліся марадзёры, якія рабуюць крамы. Але мужчына ўпэўнены, што закон парушаюць не тыя, хто пратэстуе супраць іміграцыйнай палітыкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і дзеянняў паліцыі.

— Як мне падалося, асноўныя пагромы ладзілі не лацінаамерыканцы, якія прыязджалі на пратэсты на сваіх крутых дарагіх машынах. Яны тут добра зарабляюць, ім ёсць што страчваць, — кажа беларус. — Гэта абсалютна добрыя, вельмі прыемныя людзі. Усе мае галоўныя сябры тут — гэта лацінаамерыканцы з Мексікі, Сальвадора, іншых краін. Яны самыя прыязныя.

Нягледзячы на пратэсты і беспарадкі, Лос-Анджэлес жыве сваім звычайным жыццём, сцвярджае Марк. 9 чэрвеня мужчына быў у самым эпіцэнтры маніфестацый, але зусім недалёка ад асноўных падзей спакойна працягвалася звыклая гарадская руціна.

— Я выйшаў з дому, зайшоў у свой любімы японскі рэстаран, з’еў суп і пайшоў далей, — смяецца суразмоўца. — Літаральна за пяць метраў ад пратэстаў працавалі крамы, кавярні, рэстараны. Лос-Анджэлес — такі горад, якому наогул усё пофігу. Нішто ніяк на яго не ўплывае. Калі былі пажары, ён таксама жыў сваім жыццём. Ты мог спакойна ісці па горадзе і глядзець, як гараць галівудскія пагоркі. Нават калі палаў, усё працавала. Цяпер — тым больш.

Чытайце таксама