Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Готовит молодежь и общество к затяжной войне». В ISW проанализировали последние заявления Путина на совещании Совбеза России
  2. Доллару прогнозируют глубокое падение: итоги рынка валют
  3. У краіне, дзе жыве нямала беларусаў, узмоцняць правілы знаходжання замежнікаў — аж да выправаджэння
  4. Дзяржкантроль «на пальцах» растлумачыў Лукашэнку, што не так са сферай, якая паглынае мільярды з бюджэту. Расказваем
  5. Чыноўнікі ўзяліся за заробкі насельніцтва — рассылаюць «лісты шчасця» і прыдумалі новаўвядзенне
  6. У Індыі ўпаў і загарэўся пасажырскі самалёт, на борце былі 242 чалавекі. Ёсць загінулыя
  7. Лукашэнка пра праблемы з бульбай: «Калі з кайданкамі прыйшоў, на стол паклаў, бульба з'явілася»
  8. «Запхнуць пасту назад у цюбік» не атрымаецца. Што такое эпідэмія адзіноты і чаму Беларусь таксама не пазбегла трапляння ў трэнд
  9. «Радыё Свабода»: Новы пакет санкцый ЕС увядзе поўную забарону на аперацыі з беларускімі банкамі
  10. После развала СССР исчезло «золото партии». Большую его часть быстро нашли, но не стали забирать у тех, кто его присвоил, — вот почему
  11. «Хлопцы, мы знахабіліся да крайнасці». Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае па Беларусі на верталёце, а не ездзіць з картэжам
  12. «Если выключить БТ, ОНТ, люди станут добрее». Поговорили с сыном Инны Афанасьевой Иваном Стрельцовым о том, как жить в звездной семье
  13. Россия готовится к затяжной конфронтации с НАТО: эксперты и глава альянса о том, когда все может начаться
  14. Пасля вяселля злодзея ў законе Лукашэнка загадаў разабрацца з ім. Як «эскадроны смерці» знішчалі беларускіх аўтарытэтаў
Читать по-русски


/

Гарады Канстанцінаўка і Пакроўск у Данецкай вобласці стануць мэтамі летняй наступальнай кампаніі Расіі. Пры гэтым, са словаў палонных расійскіх афіцэраў, гэты наступ ім прадстаўляюць як «апошні рывок», каб зламаць маральны дух Украіны. Пра гэта піша The Economist са спасылкай на ўкраінскую разведку.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі

Ёсць асцярогі і з нагоды Сумскай вобласці, дзе Расія сканцэнтравала 50 тысяч салдат і павольна прасоўваецца да абласной сталіцы. Як толькі Расія створыць там так званую буферную зону, яна пераключыць увагу на Данбас і Запарожскую вобласці, заявілі вайсковыя крыніцы выдання.

Выданне піша, што ва Украіне па-рознаму ацэньваюць магчымасць расійскага войска ажыццявіць прарыў. Лінія фронту не змянялася на карысць Расіі ні ў якім стратэгічна значным кірунку цягам трох гадоў.

«Апошні буйны наступ Расіі скончыўся ў траўні 2022 года [пасля падзення Марыупаля], — кажа Раман Кастэнка, украінскі вайсковец і палітык, сакратар камітэта Вярхоўнай рады па абароне і бяспецы. — Яны не могуць узяць Канстанцінаўку ўжо больш за тры гады. Як вы наогул можаце гаварыць пра іх стратэгію?»

Але ёсць і тыя, хто настроены асцярожней. Ключавой ва ўстойлівасці Украіны была яе перавага ў беспілотніках, але яна цяпер слабее. Акрамя таго, Расія мае перавагу ў жывой сіле — пастаянна набірае на 10 000−15 000 чалавек за месяц больш, чым Украіна, прапаноўваючы вялікія бонусы за кантракты, а не спадзеючыся на прызыў, як ва Украіне.

«Праблема з расіянамі ў тым, што яны здольныя паглынаць страты. Нашыя страты могуць быць нашмат меншымі, але мы адчуваем іх значна мацней», — заявіў выданню начальнік паліцыі Канстанцінаўкі Дзмітрый Кірдзяпкін.

Імверным вынікам летняга наступу Расіі, на думку аўтараў матэрыялу, не стане ні відавочная перамога, ні відавочная параза, але Пуціну будзе дастаткова «нейкага зруху на карце», каб заахвоціць яго працягваць вайну.

Як толькі баявыя дзеянні стабілізуюцца пасля заканчэння летняга наступу, дыпламатычнае акно магчымасцяў зноў можа быць адкрытае. Але можа і не, заключае выданне.