Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Готовит молодежь и общество к затяжной войне». В ISW проанализировали последние заявления Путина на совещании Совбеза России
  2. Доллару прогнозируют глубокое падение: итоги рынка валют
  3. У краіне, дзе жыве нямала беларусаў, узмоцняць правілы знаходжання замежнікаў — аж да выправаджэння
  4. Дзяржкантроль «на пальцах» растлумачыў Лукашэнку, што не так са сферай, якая паглынае мільярды з бюджэту. Расказваем
  5. Чыноўнікі ўзяліся за заробкі насельніцтва — рассылаюць «лісты шчасця» і прыдумалі новаўвядзенне
  6. У Індыі ўпаў і загарэўся пасажырскі самалёт, на борце былі 242 чалавекі. Ёсць загінулыя
  7. Лукашэнка пра праблемы з бульбай: «Калі з кайданкамі прыйшоў, на стол паклаў, бульба з'явілася»
  8. «Запхнуць пасту назад у цюбік» не атрымаецца. Што такое эпідэмія адзіноты і чаму Беларусь таксама не пазбегла трапляння ў трэнд
  9. «Радыё Свабода»: Новы пакет санкцый ЕС увядзе поўную забарону на аперацыі з беларускімі банкамі
  10. После развала СССР исчезло «золото партии». Большую его часть быстро нашли, но не стали забирать у тех, кто его присвоил, — вот почему
  11. «Хлопцы, мы знахабіліся да крайнасці». Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае па Беларусі на верталёце, а не ездзіць з картэжам
  12. «Если выключить БТ, ОНТ, люди станут добрее». Поговорили с сыном Инны Афанасьевой Иваном Стрельцовым о том, как жить в звездной семье
  13. Россия готовится к затяжной конфронтации с НАТО: эксперты и глава альянса о том, когда все может начаться
  14. Пасля вяселля злодзея ў законе Лукашэнка загадаў разабрацца з ім. Як «эскадроны смерці» знішчалі беларускіх аўтарытэтаў
Читать по-русски


/

Выпускнікоў медыцынскіх ВНУ можна ўтрымаць у рэгіёнах не заробкамі і жыллём, а магчымасцю прафесійнага росту, — такое меркаванне ў эфіры СТБ выказаў рэктар Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта Аляксей Чуканаў. Паводле яго, гэты падыход ужо прыносіць плён.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Рэктар заявіў, што ў ВНУ «мэтаскіравана абмяркоўвалі гэта досыць часта (як маладых спецыялістаў можна пакінуць працаваць у рэгіёне. — Заўв. рэд.)»:

— Першае — гэта магчымасць прафесійнага росту далейшага. Гэта не грошы, гэта не жыллё. Гэта магчымасць прафесійна падрасці, у тым ліку займацца навукай, павышаць свае кампетэнцыі, — сказаў Чуканаў.

Ён дадаў, што жыллёвыя пытанні медыкаў, якія прыехалі па размеркаванні, «на сёння дастаткова добра вырашаюцца»:

— Сёння дзякуючы рашэнню Міністэрства аховы здароўя была створаная сетка па падтрымцы маладых спецыялістаў — адкрытыя сектары падтрымкі маладых спецыялістаў, у нас у ВНУ — упершыню. Там працуюць кваліфікаваныя і юрысты ў аддзеле і спецыялісты, якія могуць яму падказаць нейкія юрыдычныя пытанні, адпаведна, гэта і эканамічны блок, якія выплаты належаць. Гэта і псіхалагічная дапамога, каб людзі не адчувалі сябе кінутымі, — расказаў рэктар.

З ягоных словаў, супрацоўнікі ВНУ, у тым ліку ён сам, «рэгулярна практычна раз на 2−3 месяцы» выязджаюць і глядзяць, як на месцах праходзіць «працэс ужывання» выпускнікоў у калектыў.

— І трэба сказаць, што мы цяпер, размаўляючы з людзьмі, усё часцей чуем: я застануся тут працаваць пасля таго, як адпрацую належную колькасць гадоў, — адрапартаваў Чуканаў.

Нагадаем, у красавіку, паводле звестак Белстата, у Беларусі быў зафіксаваны найбуйнейшы адток кадраў за шэсць гадоў. Сур’ёзная сітуацыя ў ахове здароўя — мінус амаль 2,8 тыс. чалавек. Там звольнілі ў два разы больш, чым нанялі: 5,2 тыс. супраць 2,5 тыс. Пры гэтым чыноўнікі сур’ёзна заклапочаныя дэфіцытам кадраў у бальніцах і паліклініках, называючы кадравае забяспечанне там адным з балючых пунктаў, які патрабуе прыняцця аператыўных мер.

Чытайце таксама