Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Готовит молодежь и общество к затяжной войне». В ISW проанализировали последние заявления Путина на совещании Совбеза России
  2. Доллару прогнозируют глубокое падение: итоги рынка валют
  3. У краіне, дзе жыве нямала беларусаў, узмоцняць правілы знаходжання замежнікаў — аж да выправаджэння
  4. Дзяржкантроль «на пальцах» растлумачыў Лукашэнку, што не так са сферай, якая паглынае мільярды з бюджэту. Расказваем
  5. Чыноўнікі ўзяліся за заробкі насельніцтва — рассылаюць «лісты шчасця» і прыдумалі новаўвядзенне
  6. У Індыі ўпаў і загарэўся пасажырскі самалёт, на борце былі 242 чалавекі. Ёсць загінулыя
  7. Лукашэнка пра праблемы з бульбай: «Калі з кайданкамі прыйшоў, на стол паклаў, бульба з'явілася»
  8. «Запхнуць пасту назад у цюбік» не атрымаецца. Што такое эпідэмія адзіноты і чаму Беларусь таксама не пазбегла трапляння ў трэнд
  9. «Радыё Свабода»: Новы пакет санкцый ЕС увядзе поўную забарону на аперацыі з беларускімі банкамі
  10. После развала СССР исчезло «золото партии». Большую его часть быстро нашли, но не стали забирать у тех, кто его присвоил, — вот почему
  11. «Хлопцы, мы знахабіліся да крайнасці». Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае па Беларусі на верталёце, а не ездзіць з картэжам
  12. «Если выключить БТ, ОНТ, люди станут добрее». Поговорили с сыном Инны Афанасьевой Иваном Стрельцовым о том, как жить в звездной семье
  13. Россия готовится к затяжной конфронтации с НАТО: эксперты и глава альянса о том, когда все может начаться
  14. Пасля вяселля злодзея ў законе Лукашэнка загадаў разабрацца з ім. Як «эскадроны смерці» знішчалі беларускіх аўтарытэтаў
Читать по-русски


/

Беларус на імя Аляксей выклаў у TikTok ролік, дзе паказаў, як пазбегнуць запаўнення анкеты падчас рэгістрацыі ў сэрвісах для рамантычных знаёмстваў. Да справы можна прыцягнуць маму — праўда, у каментарах не ўсе ацанілі вынік яе дапамогі.

Скриншот видео: tiktok.com/@spadar_lyakseika
Скрыншот відэа: tiktok.com/@spadar_lyakseika

У апісанні відэа гаворыцца, што калі мужчыну «ляніва самому складаць анкету на сайце знаёмстваў», то дапамагчы можа мама, якой хочацца «хутчэй пакалыхаць унукаў». У выпадку Аляксея яна зняла ролік, дзе той без кашулі ўскопвае ўчастак, а ў гэты час пералічваюцца яго вартасці.

— Аддам сына ў добрыя рукі, добры, гаспадарлівы, клапатлівы, працавіты, разумны, вершы піша, градкі робіць, маму слухае, — пералічвае жаночы голас за кадрам. І дадае: — Каму трэба?

Сам Аляксей дэманструе сваю фізічную форму і танчыць з лапатай, выкарыстоўваючы яе як рэквізіт. У канцы роліка яго галоўны герой таксама дадае, што ён «мала есць». Мама, дарэчы, з гэтым паспрачалася.

@spadar_lyakseika Тут СММ реально заинтересован в результате 😁 #беларусь #знакомство #мама ♬ оригинальный звук — spadar_lyakseika

Нягледзячы на тое, што лайкаў у відэа пакуль адносна няшмат (усяго шэсць тысяч), каментароў за некалькі дзён пасля публікацыі набралася амаль дзве тысячы. Прычым часцей за ўсё жанчыны звярталі ўвагу зусім не на мышцы Аляксея ці яго клапатлівасць:

  • «Фраза „слухае маму“ насцярожыла нават мяне, хоць мне і не трэба».
  • «Толькі хацела напісаць, што аддам такую ж цудоўную дачку, але пасля фразы «маму слухае» насцярожылася.
  • «Не, фраза «маму слухае» адбіла ўсё жаданне».
  • «[Пасля фразы] «маму слухае» дзяўчаты выйшлі з чата».

У каментарах нават з’явілася парада перапісаць відэа, прыбраўшы з яго гэты момант. Аднак частка жанчын ацаніла «прапанову», напісаўшы, што свякроў з гумарам і гэта акурат вельмі добра.

Таксама на відэа адрэагавала «нямэтавая аўдыторыя». Напрыклад, адна карыстальніца спытала, ці можна пазычыць Аляксея выключна для капання градак у яе на ўчастку, бо «сваіх [сыноў] нявесткам раздала».

Нагадаем, раней «Люстэрка» публікавала расказы беларусак, якія сутыкнуліся з тым, што свякроў моцна ўмешвалася ў іх адносіны з мужам і тым самым разбурыла шлюб. Тады псіхолаг Канстанцін Высочын тлумачыў: маці мужчын «звычайна ірацыянальна, часцяком несвядома» лічаць, што яны маюць права на сына, канкуруюць за «мужчынскую фігуру» і імкнуцца даказаць нявестцы, што ўсё ведаюць лепш. Таму ў некаторых сем’ях канфлікты сапраўды здараюцца на такой глебе — магчыма, асцярогі жанчын у каментарах небеспадстаўныя.

Чытайце таксама