Опубликовано 2 верасня 2023 у 14.13
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-mirror.site/news/economics/47908.html    

Прэзідэнт Літвы заклікаў перагледзець правілы атрымання ВНЖ беларусамі, але паправак пра ўніфікацыю абмежаванняў з расіянамі не ўнёс

Перагледзець на восеньскай сесіі правілы атрымання часовага віду на жыхарства грамадзянамі Беларусі заклікаў дэпутатаў літоўскага Сейма прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа. Пры гэтым ён не стаў уносіць у парламент папраўкі, якія прадугледжваюць ураўноўванне абмежаванняў у дачыненні да беларусаў і расіян, піша LRT.

Президент Литвы Гитанас Науседа. Фото: DELFI / Julius Kalinskas
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Фота: DELFI / Julius Kalinskas

Літоўскі лідар падкрэсліў, што для бяспекі жыхароў Літвы неабходна перагледзець парадак, пры якім у грамадзян Беларусі застаецца больш магчымасцяў, у параўнанні з грамадзянамі Расіі, для ўезду ў Літву і атрымання тут часовага віду на жыхарства.

— Спадзяюся, што зноў вернуцца да прававога статусу перамяшчэння грамадзян Беларусі і Расіі праз нашую мяжу, статусу іх віду на жыхарства ў Літве. Сёння мы жывём у напружанай атмасферы, калі нам даводзіцца быць максімальна гатовымі да магчымых правакацый, магчымых спробаў дэстабілізаваць нашую ўнутрыпалітычную сітуацыю. Яна сапраўды крохкая. Мы мусім прыкласці ўсе намаганні, каб людзі ў нашай краіне маглі жыць бяспечна, — заявіў прэзідэнт журналістам.

LRT падкрэсліла, што сярод праектаў, якія ўносяцца Гітанасам Наўседам на восеньскую сесію Сейма, няма паправак што да ўраўноўвання абмежаванняў у дачыненні да беларусаў і расіян.

Літоўскі парламент пачне сваю восеньскую сесію 10 верасня.

Нагадаем, некалькі месяцаў таму ў Літве праз вайну ва Украіне на абмеркаванне дэпутатам вынеслі законапраект пра абмежаванні. У ім прапаноўвалася спыніць прыём заяваў ад грамадзян Беларусі і Расіі на атрыманне літоўскага грамадзянства, ВНЖ, візаў і ўвесці іншыя санкцыі. Але частку абмежаванняў для беларусаў з законапраекта ўдалося выключыць, і дэпутаты ўхвалілі змякчаны варыянт. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў на яго вета і вярнуў на паўторны разгляд, але Сейм адхіліў вета і прыняў закон без паправак, у больш мяккім для беларусаў варыянце.

Чарговыя дыскусіі па гэтым пытанні пачаліся пасля таго, як Беларусь прыняла наймітаў ПВК Вагнера. У Літве асцерагаюцца, што ў краіну пад выглядам беларусаў і расіян, якія ратуюцца ад пераследу, могуць трапіць вагнераўцы.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO