Опубликовано 22 мая 2023 у 13.55
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-mirror.site/news/economics/39665.html    

«Не для таго, каб паглядзець адзін на аднаго». Лукашэнка зноў ляціць у Маскву да Пуціна

Аляксандр Лукашэнка другі раз за месяц ляціць на перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, сустрэча адбудзецца ў Маскве на гэтым тыдні. Пра гэта палітык заявіў 22 траўня, прымаючы з дакладам амбасадара Беларусі ў РФ Дзмітрыя Крутога, паведамляе ягоная прэс-служба.

Лукашенко принимает с докладом посла Беларуси в РФ Дмитрия Крутого. Фото: пресс-служба Лукашенко
Лукашэнка прымае з дакладам амбасадара Беларусі ў РФ Дзмітрыя Крутога. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

У Маскве 24−25 траўня пройдуць II Еўразійскі эканамічны форум і паседжанне Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, тамсама запланаваныя перамовы Лукашэнкі і Пуціна.

Паводле словаў палітыка, сустрэча адбудзецца «не для таго, каб паглядзець адзін на аднаго»:

— Мы стараліся дапамагчы ўрадам развязаць нейкія вузлы, у тым ліку і вам, — заявіў ён.

Лукашэнка спаслаўся на даклады беларускага ўрада, што ў адносінах з Расіяй «ну амаль няма ніякіх праблем»:

— Я ў гэта мала веру. Я бачу па сітуацыі, што ўсё ж такі праблемы ёсць, нестыкоўкі нейкія. Часам бюракратызм. Хто ў гэтым вінаваты? Каб вось, сустракаючыся паслязаўтра ў Маскве, мы з прэзідэнтам Расіі Пуціным маглі абмеркаваць і зняць тыя праблемы, якіх наогул не мусіць быць у нашых адносінах, — сказаў ён.

Таксама палітык збіраецца абмеркаваць з Пуціным супрацоўніцтва ў рэалізацыі саюзных праграмаў у розных сферах.

— Але больш мяне цікавяць тут канкрэтныя праграмы. Як мы іх называлі, імпартазамяшчэння і гэтак далей. Памятаеце, да 1,5 млрд даляраў Расія гатовая была [вылучыць]. І я ўпэўнены, і цяпер яны не адмаўляюцца, калі дзесьці недакрэдытавалі да гэтай сумы. Гатовыя былі вылучаць сродкі — крэдытныя рэсурсы для таго, каб замясціць тыя напрамкі, якія агаліліся пасля сыходу амерыканцаў і Захаду ў цэлым, іншых недружалюбных краін з нашых рынкаў. Тыпу мікраэлектронікі, — дадаў Лукашэнка.

Нагадаем, апошні раз Лукашэнка наведваў Маскву 8−9 траўня — ён браў удзел у мерапрыемствах у гонар Дня Перамогі. На ўрачыстасцях палітык выглядаў (і, мяркуючы з усяго, адчуваў сябе) нядобра. Пасля параду ён спешна вярнуўся ў Мінск, а потым наогул не паказваўся на публіцы аж да 15 траўня.

Да гэтага Лукашэнка сустракаўся з Пуціным 5 красавіка.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO