Эксперты паглядзелі 70 фільмаў беларускіх аўтараў апошніх гадоў і назвалі прэтэндэнтаў на статус найлепшых
Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас», што праводзіцца ўжо ў другі раз, абвясціла кароткі спіс намінантаў. У конкурсе бяруць удзел 70 фільмаў 2021 і 2022 гадоў — створаныя беларусаміігравыя, дакументальныя і анімацыйныя карціны, кароткі і поўны метр. Узнагароды будуць уручаныя ў 13 катэгорыях.
Кадр з фільма «Лета 1989». Фота прадастаўлена арганізатарамі прэміі «Чырвоны верас»
Адбор ажыццяўлялі 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследчыкаў. Некаторыя стужкі бралі ўдзел у кінапрэміі ананімна. Фільм «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы быў выключаны з доўгага спісу прэміі па просьбе рэжысёра.
Прыводзім поўны кароткі спіс намінантаў:
«Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»
«Мара» Сашы Кулак;
«Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета» Вольгі Абрамчык;
«Смеласць» Аляксея Палуяна.
«Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»
«Дзённік Анастасіі» Максіма Буйніцкага;
«Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч;
«Метадычка» Паўла Мажара.
«Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»
A Kid’s Flick Мікіты Лаўрэцкага;
«Лета 1989» Уладзіміра Казлова;
«Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага.
«Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»
«Ператрымка» Андрэя Кашперскага;
«Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі;
«У жывым эфіры» Мары Тамковіч.
«Найлепшы анімацыйны фільм»
«Вячэра з індыком» Глеба Куфцерына;
The Primitives Генадзя Буто;
«Shirey Mara» Наты Карнеевай.
«Найлепшы рэжысёр»
Ананімная рэжысёрка;
Саша Кулак за фільм «Мара»;
Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Спатканне ў Мінску».
«Найлепшы актор»
Мікіта Лаўрэцкі за ролі ў сваіх фільмах;
Андрэй Новік за ролю ў фільме «Ператрымка»;
Ананімны актор.
«Найлепшая акторка»
Лянка Грыў за ролю ў фільме Soyka;
Аляксандра Вайцэховіч за ролю ў фільме «У жывым эфіры»;
Вольга Кавалёва за ролі ў фільмах «Спатканне ў Мінску» і A Kidʼs Flick.
«Найлепшая праца аператара»
Таццяна Гаўрыльчык і Есэ Мазух за фільм «Смеласць»;
Юлія Шатун за фільм «Спатканне ў Мінску»;
Саша Кулак за фільм «Мара».
«Найлепшы сцэнар»
Уладзімір Казлоў за фільм «Лета 1989»;
Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Ператрымка»;
Мара Тамковіч за фільм «У жывым эфіры».
«Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака-пастаноўшчыка»