«Гэта была сапраўды цудоўная гісторыя». Сетка «Віталюр» абвясціла пра закрыццё
21 лютага 2023 у 1676997300
«Зеркало»
21 лютага - апошні працоўны дзень гандлёвай сеткі «Віталюр». Пра гэта кампанія паведаміла ў развітальным допісе ў Instagram.
«Віталюр» падзякаваў сваім супрацоўнікам, партнёрам і кліентам.
«Гэта была сапраўды цудоўная гісторыя: узлёты, падзенні, новыя адкрыцці…
Пачаўшы з аднаго невялікага гандлёвага павільёна, за 27 гадоў "Віталюр" вырас у адну з найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі, стаўшы лідарам у многіх галінах і прыкладам для іншых. Пры гэтым заўсёды на першым месцы былі людзі. <…> Ведаем, нялёгка развітвацца. Але мы верым - наперадзе ў нас яшчэ шмат добрага», - паведамляецца ў развітальным допісе.
Нагадаем, былыя крамы «Віталюр» цяпер будуць працаваць пад шыльдай «Санта». У канцы 2021 года ў рытэйлера «Віталюр» назапасілася кароткатэрміновых крэдытаў і пазык агулам на 158 млн рублёў, а кароткатэрміновыя абавязанні перад пастаўшчыкамі і падрадчыкамі на той момант дасягнулі 130 млн рублёў. У выніку 2022 год кампанія правяла ў спробах вырашыць фінансавыя цяжкасці і расплаціцца з пастаўшчыкамі, якія адзін за адным звярталіся ў суд.