Сілавіка прызначылі намеснікам кіраўніка ЦВК

24 красавiка 2024 у 1713949560
«Зеркало»

Намеснікам старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі 24 красавіка абраны Аляксей Башан.

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка (на фота злева) і яго намеснік Аляксей Башан. 24 красавіка 2024 года. Фота: t.me/cikbelarus

Указ пра прызначэнне Башана чальцом ЦВК Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 красавіка. Уключыць сілавіка ў склад Цэнтрвыбаркама рэкамендавалі ўдзельнікі сумеснага паседжання Мінгарвыканкама і прэзідыума Мінгарсавета.

Аляксей Башан - першы намеснік начальніка Акадэміі МУС. Кар'еру ў сілавым блоку пачынаў з пасады оперупаўнаважанага, спецыялізаваўся на карупцыйных і эканамічных крымінальных справах. Служыў таксама ў тады яшчэ Камітэце па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС (цяперашні ГУБАЗіК).

Пасля заканчэння ад'юнктуры Башан перайшоў на выкладчыцкую працу. У 2013 годзе ўзначаліў кафедру аператыўна-вышуковай дзейнасці Акадэміі МУС. У верасні наступнага года стаў першым намеснікам начальніка навучальнай установы.

Навiны па тэме:

Беларуска идет на выборы в Европарламент от итальянской партии. Она обещает вести кампанию «от имени многих беларусов»

В Беларуси решили снять фильм про «героизм» силовиков в 2020 году. Угадайте, сколько пришло сценариев

Сейчас оппоненты Лукашенко получают самые жестокие приговоры? Вспомнили, как политик боролся с противниками в девяностые и нулевые годы

Полная версия