Опубликовано 23 студзеня 2025 у 12.53
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-mirror.site/news/accidents/89266.html    

Падчас пажару на гарналыжным курорце ў Турцыі загінулі 14 членаў адной сям'і

Падчас пажару ў гатэлі гарналыжнага курорта Карталкая на паўночным захадзе Турцыі загінулі 79 чалавек. Сярод іх аказалася 14 членаў адной сям'і, піша CNN Turk.

Отель Grand Kartal после тушения пожара 21 января 2025 года. Фото: Reuters
Гатэль Grand Kartal пасля пажару 21 студзеня 2025 года. Фота: Reuters

Гаворка ідзе пра сям’ю супрацоўніцы кампаніі Turkish Airlines Зехры Сене Гюльтэкін. Разам з ёю ў пажары загінулі яе муж, трое дзяцей і яшчэ дзевяць сваякоў.

The Independent Turk адзначае, што Гюльтэкін — дачка Мехмета Гюнера, аднаго з былых дэпутатаў ад Партыі справядлівасці і развіцця (ПСР) Турцыі. Падчас пажару дзяўчына патэлефанавала маці і папрасіла ў яе прабачэння, дадае выданне.

Нагадаем, у аўторак, 21 студзеня, пажар ахапіў 12-павярховы гатэль Grand Kartal на гарналыжным курорце Карталкая ў правінцыі Балу на паўночным захадзе Турцыі. Курорт Карталкая, размешчаны ў гарах Кероўлу прыкладна за 300 км ад Стамбула, карыстаўся папулярнасцю сярод турыстаў, асабліва ў святочныя перыяды. На момант трагедыі ў гатэлі знаходзілася 238 гасцей. 79 з іх загінулі.

Ганна Матсан / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO